Размовы:Тыпапамер H0

Як правільна: "тыпаразмер", ці "тыпапамер"? Нажаль, не маю слоўніка, дзе ёсць гэтае слова. Можа, трэба выправіць ды перанесці старонку?--Sp kenny 00:36, 14 Красавік 2008 (UTC)

А я праверыў яшчэ тады, як убачыў, у Рус.-Бел. Політэхнічным (РБПТС). Фармальна ўсё правільна — "тыпаразмер". Мне вось толькі думаецца — ці не павінна тут стаяць "шкала" ці "маштаб"?.. Yury Tarasievich 05:56, 14 Красавік 2008 (UTC)
Так, досыць часта выкарыстоўваюць "маштаб H0", аднак я лічу, што гэта памылковы выраз. H0 аб'ядноўвае маштаб 1:87 і каляіну 16,5 мм. Ёсць іншыя тыпапамеры(?), напрыклад 0, у ім маштабы розныя 1:43,5, 1:45 і г.д. Аднак і адлегласць паміж рэйкамі не з'яўляецца вызначальнай. У ЗША і інш. карыстаюцца словам Gauge, ў сэнсе "мера", "памер" і адначасова "шырыня каляіны". Можа, наогул "велічыня"? Я выкарыстаў "тыпаразмер/тыпапамер", бо ў рускамоўным асяроддзі часцей за ўсё ўжываюць "Типоразмер H0". Я супраць калек з рускай мовы, слова "мадэляр" мне падабаецца больш за "мадэліст"(нажаль яго няма ў слоўніку :)), аднак, здаецца, шукаць будуць выраз са словам "тыпаразмер/тыпапамер". Вагаюся паміж маштаб і тыпапамер, бо "намінальны памер" — хоць і вельмі дакладны, але я лічу рэдкі варыянт.--Sp kenny 17:33, 14 Красавік 2008 (UTC)
Дарэчы, у БелСЭ таксама "тыпапамер" (арт. Уніфікацыя, Т.10), а значыць, РБПТС прапаноўвае нам рэгрэс і ў гэтым месцы, на жаль. Адносна "мадэляр" у вас, прабачце, памылачка, бо "сапраўдны" суфікс дзеяння, занятку гэта амаль заўсёды "-нік" (т.ч. "мадэльнік", але і "мадэліст" — усяго толькі англійская калька). Гэта на памяць, але калі хочаце або трэба, пакапаюся і ў сякіх-такіх крыніцах.
Наконт найбольш удалага перакладу — я пачытаў потым, і сам убачыў, чаму не "маштаб" (зрэшты нікога з не-немцаў гэта не хвалюе :). Але ў такім разе нашто "гарадзіць агарод", чаму не ўзяць проста"памер" (паводле аналогіі, прабачце, з абуткам — адцягненае азначэнне, якое абапіраецца на пэўную супнасць метрык). Гэтак мы прывяжамся і да нямецкага тэрміну, не пакінем без апірышча і тых, хто ведае па-руску, і нават усе "шкалы" (а прынамсі польская) таксама будуць мець сярод сваіх значэнняў сэнсавы адпаведнік. Yury Tarasievich 18:10, 14 Красавік 2008 (UTC)
Магчыма, нас, ва ўмовах неіснавання традыцыйнага тэрміну, лепей задаволіў бы пераклад нямецкага ў выглядзе "тыповы памер" або (лепей) "намінальны памер"? Yury Tarasievich 06:23, 14 Красавік 2008 (UTC)

Прыкладам тут: Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. ISBN 985-11-0029-3 тыпапамер. І ў Сеціве няма тапаразмеру, толькі тыпапамер. --Максім Л. 07:13, 14 Красавік 2008 (UTC)

Ну, што ў РБПТС ёсць памылкі, вядома даўно (хоць бы "прывод-прывад"); магчыма, гэта яшчэ адна з іх. Я пра што кажу — ці ляжыць на нас "навуковы" абавязак перакладаць менавіта рус. "тіпоразмер", калі і ў рускіх, колькі змог заўважыць, ужываецца не толькі гэта. Калі перакладаць з нямецкай (Nenngroess), то, практычна, літаральны пераклад — "намінальны памер"... Yury Tarasievich 08:15, 14 Красавік 2008 (UTC)
Думаю, што не будзе вялікім грахом, калі пакінем тыпаразмер, а з тыпапамер зробім перасылку (або наадварот). Такім чынам мы дагадзім і РБПТС і РБСМФТТ :) Але падаецца, што тыпапамер больш лагічна, напрыклад як у элементаў сілкавання ёсць тыпапамеры AAA, AA, C, D -- гэта ж яўна не мастабы ці шкала. --Максім Л. 18:12, 14 Красавік 2008 (UTC)
А зірніце на 4 рэплікі ўверх. Што думаеце? Yury Tarasievich 19:13, 14 Красавік 2008 (UTC)
Думаю, што не варта ўжываць проста памер, калі слоўнікі падаюць тыпапамер, аб чым тут і пыталіся. Так мы неалагізмаў хутка накалупаем з кошык, а гэта не нашы метады :) --Максім Л. 19:26, 14 Красавік 2008 (UTC)
Нешта мы кепска разумеемся. "Памер" — легітымна існы спосаб перакладу. Традыцыйнага спосабу перакладаць ням. Nenngroess у бел. мове не існуе. Таму несправядліва так казаць, што я быццам прапаную выдумляць (замяняць). Я толькі прапаную выбраць такі, а не гэтакі варыянт перакладу — з ліку легітымных. А прыймаць за арыгінал слова рус. "тіпоразмер" у гэтым канкрэтным выпадку лічу не цалкам карэктным — бо яно, як мне здаецца, само ў сабе з'яўляецца некадыфікаваным вынікам адвольнага выбару... Yury Tarasievich 20:06, 14 Красавік 2008 (UTC)

Я зайшоў у тупік па гэтым пытанні... Тым не менш, прачытаўшы абмеркаванне [1], вырашыў перанесці артыкул сюды.--Sp kenny 17:14, 20 Красавік 2008 (UTC)

Вярнуцца да старонкі «Тыпапамер H0».