Размовы:Уладзіслаў Мацвеевіч Завальнюк

Апошні каментар: 9 гадоў таму, ад удзельніка Belarus2578 у тэме Чалец і сябра Рады ТБМ

Чалец і сябра Рады ТБМ правіць

Напісана «Чалец і сябра Рады ТБМ». Прашу прабачэння, а хіба гэта не адно і тоя ж? --Odri Tiffani (размовы) 17:11, 16 лістапада 2014 (MSK)Адказаць

Меў на ўвазе, што ён сябра ТБМ, але яшчэ і член Рады ТБМ. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:00, 17 лістапада 2014 (MSK)Адказаць
Гэта зразумела. Але «чалец і сябра», падаецца, маюць адзін сэнс. Ці вы проста так паказалі, каб падкрэсліць трохі іншыя пасады? Заадно дазвольце спытацца, можа вы ведаеце, ці ёсць насамрэч паміж гэтымі словамі якая розніца? --Odri Tiffani (размовы) 22:44, 17 лістапада 2014 (MSK)Адказаць
Я проста памыліўся з сінтаксісам. Варта было пісаць "сябра ТБМ, член Рады ТБМ". Бо не кожны сябра ТБМ ёсць членам Рады, але кожны член Рады — сябра ТБМ. Наконт жа розніцы ў словах: у адпаведнасці з традыцыйнымі слоўнікамі (Крапіва і г. д.) варта пісаць менавіта "член", аднак члены ТБМ традыцыйна называюцца "сябрамі". Тое зафіксавана ва ўсіх дакументах ТБМ. У агульных жа выпадках я бы ўжываў слова "член" у дачыненні да любой арганізацыі, якая не вырашыла ўжываць слова "сябра". Згадзіцеся, што "сябра Парламента" гучыць, мякка кажучы, дзіўнавата ў нашых рэаліях. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:00, 17 лістапада 2014 (MSK)Адказаць
Дзякую за разгорнуты адказ. Дарэчы, Русско-белорусский словарь / Пад. рэд. Я. Коласа, К. Крапівы, П. Глебкі. — Мн.: БЭ, 1993. — Т. 3. — С. 8. — 730 с. прыводзіць прыклад як раз па тэме:«член "Товарищества белорусского языка" член (сябра) "Таварыства беларускай мовы"». Вось і думай, як лепей. А вось "чалец", як прыклад, нідзе не прыводзіць. Толькі «ЧЛЕН в разн. знач. член, род. члена м. (какой-л. организации, товарищества — ещё) сябра, -ра м;...» --Odri Tiffani (размовы) 22:00, 18 лістапада 2014 (MSK)Адказаць
Так. Я даведаўся аб тым, што "чалец" не літаратурнае слова, ужо пасля правак у гэтым артыкуле. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:06, 18 лістапада 2014 (MSK)Адказаць
Па-праўдзе я і сама так думала. Дастаткова ж часта ўжываецца.--Odri Tiffani (размовы) 22:01, 19 лістапада 2014 (MSK)Адказаць
З прычыны палітызацыі значнай часткі носьбітаў беларускай мовы і іх рэакцыі на яе заняпад, давяраць можна хіба што слоўнікам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:17, 19 лістапада 2014 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Уладзіслаў Мацвеевіч Завальнюк».