Размовы:Усходняе партнёрства

Апошні каментар: 6 гадоў таму, ад удзельніка Pracar

Палову артыкула займае крытыка, а дасягненняў (супрацьпастаўлення) няма — гэта ненейтральна.--Artsiom91 (размовы) 16:14, 29 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Ненейтральна, калі крытыка неспараўдная, а не калі няма дасягненняў. Ніхто не замінае напісаць дасягненні, калі яны ёсць.--Pracar (размовы) 20:40, 29 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Я не кажу, што крытыка несапраўдная (інакш гэта была б ужо фальсіфікацыя). Але нейтральны пункт гледжання заключаецца не ў гэтым. Абсалютна ў любой тэме можна знайсці як станоўчыя, так і адмоўныя бакі. Калі ў артыкуле прысутнічае і тое і тое, то агульна "вагі апынаюцца пасярэдзіне". Калі ж адмоўны бок прадстаўдлены шырока, а пра станоўчы нічога не сказана, то ў чытача можа атрымацца меркаванне, што станоўных бакоў і няма, ёсць толькі адмоўныя. У Правілах сказана, што «Нейтральнасць» пункта гледжання азначае непрыхільнасць Вікіпедыі якому-небудзь пункту погляду — а зараз артыкул відавочна стаіць на пазіцыі, што Усходняе партнёрства мае толькі адмоўныя бакі. Яшчэ раз прашу не выдаляць шаблон (ён жа не псуе змест, а толькі папярэджвае чытача), у іншым выпадку буду звяртацца да адміністратараў з просьбай вырашыць канфлікт.--Artsiom91 (размовы) 21:02, 29 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

З чаго гэта ўдзельнік "Artsiom91" узяў, што "артыкул відавочна стаіць на пазіцыі, што Усходняе партнёрства мае толькі адмоўныя бакі"? Там і станоўчыя бакі ёсць: "парламенцкае і культурнае супрацоўніцтва". Гэта відавочны плюс праекта. // Ці, можа, дэіндустрыялізацыю запісаць таксама ў плюсы? --Pracar (размовы) 22:13, 29 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

"28—29 лістапада 2013 г. адбыўся Вільнюскі саміт Усходняга партнёрства, вынікі якога сталі прычынай[Крыніца?] Еўрамайдана (2013—2014) на Украіне." Лол, а чаго тады яны вылезлі на вуліцы? --Artificial123 (размовы) 17:49, 31 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Во-во. Артыкул Еўрамайдан "пад аховай" і там пра тое менавіта так запісана. // Здзіўляе, чаму канструктыўная крытыка названа ўдзельнікам "‎Vit Koz" як "Негатыўная". // І чаму зноў толькі "крытыка" ад удзельніка "‎Vit Koz". А дзе ж эканамічныя дасягненні?--Pracar (размовы) 17:53, 31 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Трэба і старонкі дадаваць. Тэрмін 2 тыдні. Іначай -- выдаляем гэты агітпроп.--Pracar (размовы) 00:26, 6 мая 2017 (+03)Адказаць

Трэба і старонкі дадаваць. Тэрмін 2 тыдні. Іначай -- выдаляем.--Pracar (размовы) 08:02, 6 мая 2017 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Усходняе партнёрства».