Размовы:Хімічнае ўраўненне

Калега, адкуль вы ўзялі паняцце "Хімічнае раўнанне", я колькі ў школе вучыўся па хіміі (як і па матэматыцы) ураўненні рашаў... JerzyKundrat 21:28, 11 Люты 2008 (UTC)

Аналагічна рэпліцы пра 300 гадоў. Ёсць закладка "перанесці". Калі ведаеце, як акадэмічна правільна, то "смела наперад". Yury Tarasievich 06:25, 12 Люты 2008 (UTC)
Тэрмін "Раўнанне" змешчаны ў Матэматычнай энцыклапедыі, напр. 212.98.186.138 08:18, 15 Люты 2008 (UTC)
А што за Матэматычная энцыклапедыя (выдавец, навук. рэд. і інш.)? Yury Tarasievich 08:29, 15 Люты 2008 (UTC)
Вось гэтая. Канечне, пра яе "акадэмічнасць" можна спрачацца, але досыць папулярная сярод беларускамоўных выкладчыкаў-матэматыкаў. 212.98.186.138 08:50, 15 Люты 2008 (UTC)
Яна ж даступная Вось тут. Mienski 08:51, 15 Люты 2008 (UTC)
  • Бачу. Як фактограф па дзейнасці гэта добра, але я не дарма пытаўся, хто там навуковыя рэдактары. "Ангельскія", "расейскія", "бэ", "мэ", нескладовае у пасля зычных (!). Магчыма, што гэтыя "удасканаленні" былі зробленыя "кухарчынымі дзецьмі, што правяць мову". У кожным выпадку не думаю, што мы можам гэтым карыстацца як тэрміналагічнай нормай. Yury Tarasievich 09:04, 15 Люты 2008 (UTC)
    Удакладню, што я не кажу пра папяровы арыгінал, якога не бачыў. Yury Tarasievich 09:11, 15 Люты 2008 (UTC)
Я крыху памыліўся: на slounik.org выклалі толькі раздзел з імёнамі. У іменнай частцы нават Г з гачыкам ёсць. Тэрміналагічная частка зусім іншая, хаця не без кухарства. Mienski 09:22, 15 Люты 2008 (UTC)

Дык вось. Я тут адкапаў у сабе ў бібліятэцы руска-беларускі слоўнік у 2-х тамах (Минск: Изд-во БелСЭ, 1982, Издание 2-е, выдадзены інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа, навуковы рэдактар К.К. Атраховіч (Кандрат Крапіва)), дык там мат. ураўненне. Асобнага хім. там няма, але ж відавочна, што таксама, як і мат. Такім чынам, Юры Іванавіч мае рацыю --Аляксандр Сакалоў 18:59, 15 Люты 2008 (UTC)

Больш за 108 тысяч слоў--Аляксандр Сакалоў 19:02, 15 Люты 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Хімічнае ўраўненне».