Размовы:Шклатара

Апошні каментар: 5 месяцаў таму, ад удзельніка DobryBrat у тэме Шклатара?

Шклатара? правіць

У сучасных нарматыўных слоўніках напісанне шклотара не сустракаецца: slounik.org, verbum.by, Граматычная база. Замяніць шклотара на шклатара можна было б таксама ў назве адпаведнай катэгорыі і ў назве артыкула Другаснае выкарыстанне шклотары. IP781584110 (размовы) 19:57, 29 лістапада 2023 (+03)Адказаць

Дацэнт кафедры беларускай філалогіі БДТУ Кірдун А. А. у сваім вучэбна-метадычным дапаможніку Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум :вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў хіміка-тэхналагічных спецыяльнасцей / А. А. Кірдун. — Мінск : БДТУ, 2021. выкарытоўвае менавіта «шклотара». Магчыма пасля абмеркавання дадаць у артыкул «шклатара» як другі варыянт напісання гэтага слова. DobryBrat (размовы) 21:15, 29 лістапада 2023 (+03)Адказаць
Калі я правільна разумею, што гаворка ідзе пра с. 103 цытаванага выдання (сказ 5 у заданні 9), то фармулёўка задання выглядае так: «Адзначце сказы з маўленчымі недахопамі або памылкамі». У адказах да тэстаў на с. 205 пазначана, што ў гэтым сказе ёсць памылка. Не ведаю, ці можна арыентавацца на правапіс шклотара замест шклатара ў такім сказе. IP781584110 (размовы) 21:39, 29 лістапада 2023 (+03)Адказаць
Падзяляю Вашу думку. Гэтае слова ўзнікла ў савецкі час, але распаўсюджання ў слоўніках не атрымала. Арфаграфічны слоўнік (Лобан, Суднік, 1982) змяшчае толькі наступныя словы: шклаварны, шклаграфічны, шклаплаўшчык, шкларэз, шкловарэнне, шклограф, шклозавод, шклофарфоршчык. Па аналогіі са словамі шклаварны, шклаплаўшчык, шкларэз — у першай частцы замест о пішацца а, калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе. Адназначна, шклатара.

Усё перайменаваў.--Artsiom91 (размовы) 21:38, 30 лістапада 2023 (+03)Адказаць

Вікіданыя гэтаксама паўсюль выпраўленыя. DobryBrat (размовы) 09:25, 1 снежня 2023 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Шклатара».