Многія людзі могуць па памылцы набраць опэра. Таму перасылка трэба Rausch 12:43, 5 красавіка 2011 (UTC)

Калі ласка, не абагульняйце. Многія, гэта хто? Калі слоўнік літаратурнай беларускай мовы дае "Шкарлятына", то не трэба рабіць перанакіраванне з трасяначнай "Скарлаціна", або з тарашкевічнага "Ровара" на "Веласіпед", Лёндана на Лондан, філязофія на філасофія, і г.д. --178.124.227.115 12:47, 5 красавіка 2011 (UTC)
Чаму? Усё павінна рабіцца для зручнасці чытача. Большасць не памятае як будзе на тарашкевіцы, а як на наркамаўку. Часта чалавеку трэба проста хутка прачытаць. Rausch 12:52, 5 красавіка 2011 (UTC)
Сп. Раўш, што Вы пішаце пра многія і пра большасць? Чалавек, які ведае беларускую мову, піша "опера". Беларуская Вікіпедыя карыстаецца літаратурнай нормай, Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца) - гэта эксперыментальная энцыклапедыя, таму там могуць суседнічаць і Венгрыя, і Вэнгрыя, і Вугоршчына. У нас толькі Венгрыя. --178.124.227.115 12:58, 5 красавіка 2011 (UTC)

Гэта старонка размоў з ананімным удзельнікам, які або не стварыў уліковага запісу, або не карыстаецца ім. Таму для яго/яе ідэнтыфікацыі мы карыстаемся лічбавым IP-адрасам. Такі IP-адрас могуць дзяліць паміж сабою некалькі асоб. Калі вы ананімны ўдзельнік і лічыце, што атрымліваеце паведамленні адрасаваныя не вам, калі ласка, стварыце ўліковы запіс або ўвайдзіце ў сістэму, каб вас болей не блыталі з іншымі ананімнымі ўдзельнікамі.