Вітанкі правіць

 

Прывітанне! Рада бачыць цябе у Вікіпедыі.

Тут пакуль старонка-чарнавік вашай групы студэнтаў, буду рэдагаваць па меры зменаў. Можаш таксама штосьці змяняць, калі трэба.

Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю.

Калі якія пытанні будуць - пішы у маёй укладцы "Размовы". --Svetit (размовы) 19:06, 5 кастрычніка 2016 (MSK)Адказаць

АдуМодуль правіць

Вітаю! Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены.

Залагінься на гэтым сайце таксама пад сваім карыстальнікам.--Svetit (размовы) 00:18, 14 кастрычніка 2016 (MSK)Адказаць

Заўвагі па заданню правіць

Вітаю! Бачу ты дадаў тэкст у артыкул "Другі закон Ньютана". Маладзец!

Глядзі, твой тэкст ужо крыху адрэдагавалі іншыя удзельнікі.

Што трэба дапрацаваць:

  • Ты дадаваў спасылку на крыніцу, дзе крыніца была артыкулам на рускай мове (яе прыбраль іншыя удзельнікі вікіпедыі, бо яна была не правільна аформлена). Тут трэба знайсці, у артыкуле на рускай мове - якая там бярэцца крыніца - напэўна, нейкая кніга. І вось інфармацыю пра гэтую кнігу тады неабходна дадаць у беларускі артыкул. Зноскі (спасылкі на крыніцы) афармляюцца спецыяльным спосабам. (Яны не размяшчацца перад тэкстам!). Паспрабуй знасці першакрыніцу, адкуль інфармацыя. А потым глядзі у Дапаможніку старонку 30. Паспрабуй разабрацца з тэгамі "ref" і шаблонам "зноскі" і дадаць сваю зноску.
  • Трэба яшчэ дадаць 2 абзацы прыкладна, бо пакуль тэксту малавата.

--Svetit (размовы) 20:55, 1 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Афармленне крыніц правіць

Прывітанне, пане DziraevD. Імёны аўтараў і назвы выданняў (артыкулаў, кніг і г.д.) не перакладаюцца і даюцца на той мове, на якой зроблена выданне. Гэта значыць, калі кніга на рускай мове (на англійскай, нямецкай і г.д.), то яе назва і аўтары пішуцца па-руску (па-англійску, па-нямецку і г.д.). А то іначай, дзякуючы такому перакладу, крыніцу будзе не знайсці. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:23, 5 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Залік! правіць

Дзіма, маладзец! Дадаў абзацы, і спасылкі, і крыніцы. Чакай даты заліка. Заданне зроблена.

Дапамагай сваім аднагрупнікам, калі што, а тое яны нешта не спяшаюцца.--Svetit (размовы) 22:12, 13 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Атрымаць залік правіць

Прыходзь за залікам ці заўтра з 10.30 да 14.00, ці ў наступны чацвер (22.12) (афіцыйна для ўсёй вашай падгрупы) з 13.00 да 14.00. 507,513 ці 515аб кабінет.--Svetit (размовы) 22:13, 14 снежня 2016 (+03)Адказаць


Вікі-Летнік 2017 правіць

Вітаю, DziraevD

Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!

Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.

Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)

Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).

--Svetit (размовы) 22:48, 23 мая 2017 (+03)Адказаць