Размовы з удзельнікам:Ivan Sidorsky/Архіў/2007

Сталіца правіць

Дзякуй за цікавы матэрыял:) Mienski 07:37, 5 красавіка 2007 (UTC)

I Вам дзякуй, за ўсё, што Вы робiце. Ivan Sidorsky 09:04, 5 красавіка 2007 (UTC)
Пішыце яшчэ. :)) Yury Tarasievich 09:47, 5 красавіка 2007 (UTC)
А як жа ж! :)
Вельмi прыемна з Вамi зноў пагаварыць. Ivan Sidorsky 10:21, 5 красавіка 2007 (UTC)

Варыянты назваў на галоўнай правіць

Скажыце, ці вы ўсе гэтыя назвы бачылі ў друку, які імі карыстаецца? Бо выглядае досыць зласліва, мо', не варта? Yury Tarasievich 13:16, 2 Травень 2007 (UTC)

Гэта са зварота да аўтараў часопіса "Фрагменты".
...Важно то, что белорусскоязычная жизнь вокруг новых изданий и инициатив стала престижной и многожанровой, а языковые эксперименты при переводах постмодернистских текстов столь радикальными, что журнал «Фрагменты» опубликовал следующее объявление, чтобы несколько ограничить разгул языкового творчества: В связи с технической невозможностью обепечить абсолютный плюрализм, редакция «Фрагментов» сообщает, что временно тексты на полесском, прусском, ятвяжском, великолитовском и малолитовском языках, тексты, написанные арабским и еврейским письмом, а также переводы в стиле «радикальная булгаковка» приниматься не будут. Тексты на кривском языке должны посылаться в «Кривье» на экспертизу. Что касается орфографии, мы принимаем «колосовку» и пять первых вариантов «тарашкевицы»: классическую, модифицированную винцуковку, шуповку, нашанивку, эмигрантовку, а также индивидуальные мутации вышеозначенных тел.
Я яшчэ "радыкальную булгакаўку" не спамянуў. Але і так дасведчаным людзям зразумела, які парадак цяпер у be. Давайце, можа, так пакінем? - Ivan Sidorsky 13:47, 2 Травень 2007 (UTC)
Ого. :) А які нумар часопіса, каб ведаць на запас? Але з галоўнай мо прыбраць, а то на арэх дабра, а на тыдзень паху? Я лепей напішу "тарашкевіца" розных варыянтаў". Yury Tarasievich 14:01, 2 Травень 2007 (UTC)
Я дакладна не ведаю, але, думаю, гэтым яны з пэўнага моманту суправаджалі кожны нумар. :) Можна і прыбраць, каб дарэмна не хваляваліся. Мы ж яшчэ за іх перакананні не браліся, - от тут ляманту будзе... Ivan Sidorsky 14:13, 2 Травень 2007 (UTC)
Па мне б так і пакінуць :))) Але людзям без гумару гэта будзе здавацца здекамі, што ў нашым становішчы не да часу. --MaximLitvin 14:17, 2 Травень 2007 (UTC)
Пастановім: "прыбраць часова". :)) Ivan Sidorsky 14:30, 2 Травень 2007 (UTC)
Дарэчы, "коласаўка" гэта нарматыў? Справядліва, праект, зацверджаны ў 1957, існаваў яшчэ ў 1951.
А сказаць--папрасіць хацеў вось чаго -- у назвах артыкулаў не карыстайцеся, калі ласка, сапраўднымі працяжнікамі, а толькі злучкамі. Яно хоць і правільней, і прыгажэй, але калі хто набірае пошукавы выраз, у т.л., у гуглі або ў падобным, то ў яго працяжніка на клавіятуры ўсё ж няма, а ці шукаюць серверы такіх знакаў "па аналогіі" -- няпэўна. Yury Tarasievich 18:40, 2 Травень 2007 (UTC)
Добра, зраблю, як кажаце. Ivan Sidorsky 06:21, 3 Травень 2007 (UTC)
  1. Спадар Іван, стварэнне новага артыкула на гэту тэму з вашага боку было зусім не карэктным: судзячы па часе, яшчэ да стварэння артыкула вы паспелі паўдзельнічаць у гэтай дыскусіі. Калі ласка болей так не рабіце.
  2. Чаму вы прапаноўваеце слова "дагавор" замест "дамова"? Якія для гэтага падставы? --Astap 13:20, 31 Травень 2007 (UTC)
Пачну з канца, шаноўны Астап: слова "дагавор" ужытае як больш прынятае ў сучаснай афіцыйнай (г.зн. прававой і палітыка-бюракратычнай) мове, - "дамова" - больш рэдкае, хаця абодва - правільныя. Новы артыкул я пачаў, каб зрабіць яго як трэба, а не спрачацца ўвесь час з зачынальнікам іншага артыкула па дробязях (Напрыклад, існуючае цяпер скарачэнне "НАТА" - няправільнае, - хто такая гэтая Ната? Нейкая дзевачка, мусіць? НАТО - яно ж ад NATO). Па выніках работы над двума варыянтамі можна было б зрабіць вывад, што пакідаць. Але рабіце, што хочаце... Ivan Sidorsky 14:18, 31 Травень 2007 (UTC)
Дарэчы, сапраўды, не дужа ясна, навошта. Артыкул ужо ёсць, праца там ідзе, нарматыў на слова мы лёгка высветлім з дапамогаю слоўніка або БелЭн, але вось так дубліраваць?.. Множныя варыянты загалоўку (ключа пошуку) можна зрабіць перасылкамі. Yury Tarasievich 13:33, 31 Травень 2007 (UTC)
Шаноўны Юрый, праблема шырэй за варыянты тэксту (свой бы я напісаў прафесіянальна, можаце паверыць), тут выспявае канфлікт, які можна было б спыніць дэманстрацыяй канкрэтнай работы. А так - убачыце, куды зойдзе тое, што мы назіралі за апошнія дні. Шкада. Ivan Sidorsky 14:18, 31 Травень 2007 (UTC)
Прынамсі, так праўдзівей і сустракаецца ў афіцыйных і неафіцыйных дакументах. --MaximLitvin 14:04, 31 Травень 2007 (UTC)
Сп. Іван, магу запэўніць, што пільна назіраю, куды ідзе тое, што за апошнія дні. Але тут, пакуль што, няма бяды. Важна, каб і іншыя не прыпадабняліся да таго, што за апошнія дні.
Скажам, вы падрыхтавалі тэкст, які на галаву вышэй, у што ахвотна веру, дык і ўлівайце яго, згодна з працэдурай. Думаю, тут знойдзецца даволі адукаванчых людзей, каб пазнаць якасць.
Калі нарматыўная назва менавіта "дагавор", і за пятнаццаць гадоў у практыцы не з'явілася новых варыянтаў -- спакойна пераносьце артыкул, а як існуе нязгода -- дайце спасылку (ведаю, што як мінімум, існуе юрыдычны слоўнік). Такім чынам мы будзем не распальваць, а гасіць такія, у існасці сваёй, пустыя канфлікты, як сённяшні. Yury Tarasievich 15:16, 31 Травень 2007 (UTC)
Давайце так і зробім. (Прызнаюся, я не вельмі разумею, чым гэта будзе фармальна адрознівацца ад таго, што я ўжо пачаў рабіць - артыкул будзе мець і іншую назву і іншы змест, фактычна - ствараецца новы.) Ivan Sidorsky 08:26, 1 Чэрвень 2007 (UTC)
А каб працэдура была аднолькавай для ўсіх, а значыць, і каб меней было пустога канфлікту. Yury Tarasievich 08:31, 1 Чэрвень 2007 (UTC)
:) Не, пусты канфлікт нам не патрэбны. А рабіць яго змястоўным - часу няма. Ivan Sidorsky 09:03, 1 Чэрвень 2007 (UTC)
Спадар Юрый, Вы мелi рацыю: Дагавор // Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. - Мінск: БелЭн, 1992. - С. 155. Дарэчы, што будзем рабiць з артыкулам? Ivan Sidorsky 15:09, 21 Чэрвень 2007 (UTC)
Ну вось, маем грунтоўны артыкул, і дзякуй за яго -- усё як абяцана. :)
Толькі пару рэчаў зробім дадаткова -- па-першае, да тэрміна "дагавор" зробім адноску да слоўніка, як у артыкулах робяць -- гэта я зраблю, а вы толькі дпаішаце больш падрабязна выпускныя даныя, ISBN і г.д., а па-другое, лічу, што назву варта скараціць і спрасціць, як у энцыклапедыях, і ўвесці сінонімы-перасылкі, напрыклад, асноўная назва -- "Вашынгтонскі дагавор 1949" і дадатковыя "Паўночнаатлантычны дагавор 1949", "Паўночнаатлантычны дагавор", "Паўночнаатлантычны пакт". Як наконт гэтага? Yury Tarasievich 15:19, 22 Чэрвень 2007 (UTC)
Такое падрабязнае абазначэнне дагавора прынятае сярод юрыстаў і спецыялістаў-міжнароднікаў - яно вельмі інструментальнае. У нас у перспектыве павінна быць некалькі дзесяткаў такіх артыкулаў пра асобныя міжнародныя пагадненні, - зараз назва выглядае залішне грунтоўнай, але калі ў Вас перад вачамі вялікі спіс - дэталі пра год і месца падпісання будуць дарэчы. Прыдатнасць для наступнага выкарыстання - адзін з нашых прыярытэтаў, - каму не трэба - той не будзе чытаць, а спецыялістам, паўтаруся, - гэта больш звыклае напісанне. Давайце пакуль пакінем так, можна будзе вярнуцца да гэтай катэгорыі артыкулаў у любы момант.
Перасылкі, я думаю, будуць рабіцца па меры напісання артыкулаў, звязаных з гэтым. Зараз іншыя назвы лёгка адшукаюцца ў целе асноўнага артыкула.
Як мы паступім з артыкулам пра НАТО? Можа варта было б унесці яго ў асноўную прастору замест «няправільнага»? :) Ivan Sidorsky 07:43, 25 Чэрвень 2007 (UTC)
Існуючы артыкул па НАТО (Арганізацыя_Паўночна-Атлантычнай_Дамовы) я паглядзеў і перанёс сюды, што там было істотнага (фактычна, варыянты назвы і зноскі). Зараз можна існуючы азначыць шаблонам "выдаліць" з тлумачэннем "ёсць паўнавартасная замена", а гэты перанесці ў асноўную прастору. Потым выдаліць перасылку, якая застанецца на гэтым месцы.
Наконт інструментальнай назвы з поля міжнародных зносін як назвы інф. адзінак у інф. сістэме -- такія рэчы, вядома, трэба ўлічваць, але ці настолькі гэта важка, каб уводзіць складаныя назвы, якія ў інф. сістэме працуюць трохі іначай?.. Сапраўды, пакіньма пакуль так, магчыма, потым будзе нагода вярнуцца да гэтага. Перасылкі трэба зрабіць, дзеля зручнасці. Yury Tarasievich 09:04, 25 Чэрвень 2007 (UTC)
Добра. Дзякуй. Ivan Sidorsky 09:41, 25 Чэрвень 2007 (UTC)
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Ivan Sidorsky/Архіў/2007»