Размовы з удзельнікам:KittenBroEeev/Этнічны сцяг

Апошні каментар: 9 месяцаў таму, ад удзельніка Ryčard Humel у тэме Сцягі малых нацый, этнасаў

Сцягі малых нацый, этнасаў правіць

Я іх багата мог бы вам падкінуць (у той жа Расіі — Эрзя і Мокша — "Мардва", Карэлы таксама не адзіныя — акрамя ўласна Карэлаў е Карэла-лівікі і Карэла-людзікі), афіцыйна прынятыя сцягі Інуітаў (Грэнландцы) і карэнных Аўстралійцаў… і г.д. і г.д. Але пакуль падобны артыкул без спасылак на крыніцы і з галерэяй сцягоў не мае шанцаў на "жыццё" ў асноўнай прасторы. Хоць тэма гэта дужа цікавая і я яе сам вельмі люблю. Тут не карцінкі са сцягамі пашукаць бы (іх тысячы! па Еўропе толькі багата знаю), а крыніцы на само паняцце… Даруйце, улез у чарнавік ваш. Дарэчы, "нацыянальны сцяг", хай і ў дужках — не пойдзе, бо можа быць сінонімам дзяржаўнага (праз паняцце "дзяржаўнай нацыі"). Мне самому не падабаецца гэта, але ж… то, што мы можам ужываць гутаркова, не заўжды падыходзіць для энцыклапедыі.

P. S. Бачу (праз цікавасць да самаакрэслення этнасаў), што вы ў некаторым сэнсе мой камрад! :) Яшчэ раз удачы! Ryčard Humel (размовы) 21:51, 25 ліпеня 2023 (+03)Адказаць

Вярнуцца на старонку ўдзельніка «KittenBroEeev/Этнічны сцяг»