Прывітанне, адхіліла змены, таму што на выявах не батлейка, як народны тэатр (пра што артыкул), а традыцыйны вертэп, пра яго ў нас артыкулу пакуль няма, можна пачытаць тут - ru:Рождественский Вертеп. Там фігуркамі прадстаўленні не разыгрываюцца, а проста ствараецца статычная сцэна, фактычна, заўсёды адна і тая ж. Прашу прабачэння :)--Хамелка/ разм. 23:36, 24 студзеня 2014 (FET)

Ну, Лабачоў дадаў, мабыць, навошта трэба яму было, гэта трэба ў яго запытацца :). А калі сур'ёзна, то рускае вертеп мае ў іх два значэнні: лялечны тэатр і вось такая скульптурная кампазіцыя, як на вашых здымках, таму ў іх існуе два артыкулы, у адным больш агульна распісана пра ўсе значэнні вертэпа, а ў другім - іменна пра тэатр (як раз гэты артыкул мае інтэрвіку на наш). Што тычыцца беларускай мовы, то слова батлейка, наколькі я ведаю, толькі да тэатра ставіцца, а скульптурная кампазіцыя нават не ведаю, як правільна, хутчэй за ўсё вертэп, але батлейкай яе я не чула, каб называлі. Паколькі як мінімум зараз тэкст артыкула батлейка выключна пра лялечны тэатр, то выявы вертэпа падманьваюць чытача.--Хамелка/ разм. 22:35, 26 студзеня 2014 (FET)

Папярэджанне правіць

Вы не звярнулі ўвагі на просьбу абмяркоўваць змест артыкулу на выдаленні і працягваеце развіваць кілабайты размоў пра ўсё на свеце, акрамя таго, што патрэбна. Выношу вам апошняе папярэджанне, калі не возьмеце нейтральны тон без абвінавачванняў удзельнікаў і іншых жыхароў планеты, то вас знойдзе пакаранне ад адміністрацыі. Што тычыцца аб'яднання Вікіпедыі і Вікіпэдыі - гэтаму таксама не месца на старонцы Да выдалення.

А за гэта я вас блакую на суткі, пагардліва ставіцца да нашых удзельнікаў - гэта ў нас забаронена.--Хамелка/ разм. 18:34, 27 лютага 2014 (FET)

  • Хамелка, Ваша блакавання (нумар блоку #1284) ажыццёўлена всуперч правіл Вікіпедыі вядомыя вам: вы няпраўдамі мяне абвінавацілі ў «пераследзе» ды «вобразе» - я не пераследваў і не крыўдзіў (тэкст - 5.2 Спіс загінулых удзельнікаў Еўрамайдана). Па-другое, вы выкарыстоўвалі «перавага адміністратара» (кім вы) у дыскусіі (удзельнікам якой вы былі), прыняўшы бок маіх апанентаў (вы не мелі нейтралітэту). Па-трэцяе, вы парушылі правыла Вікіпедыі: вы папярэдзілі з адначасным блакіраванням. --✍ Крупскі Алег разм · укл @ 11:17, 1 сакавіка 2014 (FET)
Папярэдзіла я вас за адно, а блакавала за другое, збаўце абвінавальных тонаў і ўсё будзе добра. Калі вы не ведаеце, то запомніце на будучыню, што савок - гэта слова, якое ў вашым кантэксце мае негатыўную канатацыю і ў дачыненні да людзей недапушчальна ў ветлівай нейтральнай размове. Я як раз адзін з самых нейтральных адмінаў у тэме Майдана, бо ні ў якіх арганізацыях не ўдзельнічаю, пэўна выражанай пазіцыі па тэме, хто там праў, не маю, і нават навіны па тэме не чытаю і не гляджу. Таму як раз мне і кідаецца ў вочы ненейтральны тон ў абмеркаванні гэтага артыкулу. У любым выпадку, прашу вас трымацца падчас абмеркавання выдалення толькі русла зместу артыкула-намінанта, не вырашайце там іншых палітычных і сацыяльных пытанняў, бо тут гэтаму не месца.--Хамелка/ разм. 11:26, 1 сакавіка 2014 (FET)
  • Я не пісаў канкрэтнае імя (адрасаванне ці ўказанне імя) - «савок». Гэта вы агульна і суб'ектыўна гэта навязалі для апраўдання вашага эмацыйна-агрэсіўнага ўчынку. Больш за тое, вы не лагічна прыбралі мае фота (якія я зрабіў у Святой Зямлі): Батлейка адбываецца ад «Віфлеем» (фота было з таго горада Віфляема пра Батлейку).
Я напісала вам разгарнутае апісанне, чып батлейка (пра якую артыкул) адрозніваецца ад вертэпу (які на вашым здымку)--Хамелка/ разм. 15:40, 2 сакавіка 2014 (FET)

Трэцяе - вы праігнаравалі 14 Шаблон:Узрост у днях. ✍ Крупскі Алег разм · укл @ 14:40, 2 сакавіка 2014 (FET)

Я маю права ігнараваць любые звяртанні да мяне, як і любы ўдзельнік, у тым ліку, калі я прачытала гэта з тэлефона, а потым забылася адказаць, калі села за стацыянарны комп, але не буду нават апраўдвацца, бо сэнс Вікіпедыі ў дабравольнасці і свабодзе ад абавязкаў.--Хамелка/ разм. 15:40, 2 сакавіка 2014 (FET)

Арфаграфія правіць

Прачытайце правілы беларускай мовы. Ваша арфаграфія жахлівая. --Artificial123 (размовы) 13:58, 3 сакавіка 2014 (FET)

Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Krupski Oleg/2014»