Noideas96
Вітанкі правіць
Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.
Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. (Залагінься на гэтым сайце таксама пад сваім карыстальнікам.)
Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі.
Нагадваю заданне: неабходна дадаць 2 абзацы тэксту (са спасылкамі і крыніцамі інфармацыі) па любой з тэмаў атамнай фізікі.
Бачу, ты дадаў інфармацыю пра сябе - добра. Толькі перакладзі на бел мову яе.
Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні - пытай.--Svetit (размовы) 17:52, 7 снежня 2016 (+03)
Заўвагі правіць
Добра пачаў!
Трэба крыху дарабіць:
- перачытай, правер на памылкі тэкст, напрыклад, пасля коскі, каб быў прабел.
- паспрабуй аформіць крыніцу інфармацыі, як зноску (праз тэг "ref") Тут можна паглядзець тэг. (Ці ў іншых артыкулах глянь, як зроблены зноскі праз гэты тэг)--Svetit (размовы) 21:41, 11 снежня 2016 (+03)
Абвестка правіць
У наступны чацвер (22.12) залік для ўсёй вашай падгрупы з 13.00 да 14.00. 507 ці 515аб кабінет.
Калі зробіш да аўторка, прыходзь з залікоўкай на Фаланстэр.--Svetit (размовы) 14:25, 16 снежня 2016 (+03)
Заданне зроблена правіць
Маладзец. Заданне зроблена. Прыходзь па залік.--Svetit (размовы) 12:13, 22 снежня 2016 (+03)