Romakhomyk
Вітанкі
правіцьПрывітанне! Рада бачыць цябе у Вікіпедыі.
Тут пакуль старонка-чарнавік вашай групы студэнтаў, буду рэдагаваць па меры зменаў. Можаш таксама штосьці змяняць, калі трэба.
Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю.
Калі якія пытанні будуць - пішы у маёй укладцы "Размовы". --Svetit (размовы) 19:08, 5 кастрычніка 2016 (MSK)
АдуМодуль
правіцьВітаю! Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены.
Залагінься на гэтым сайце (што па спасылцы) таксама пад сваім карыстальнікам.--Svetit (размовы) 00:21, 14 кастрычніка 2016 (MSK)
Як справы?
правіцьВітаю, як справы? Ці патрэбна дапамога, каб пачаць заданне?--Svetit (размовы) 21:58, 13 лістапада 2016 (+03)
Заўвагі
правіцьРаман, бачу, ты пачаў дадаваць, але не ў тым месцы. (Ты дадаў тэкст на старонцы пра сабе. На ёй трэба напісаць пару сказаў пра сабе.)
Табе трэба дапоўніць артыкул "Трэці закон Ньютана" і прама ў ім дадаць інфармацыю.
Зноскі (спасылкі на крыніцы) афармляюцца спецыяльным спосабам. Глядзі у Дапаможніку старонку 30. Паспрабуй разабрацца з тэгамі "ref" і шаблонам "зноскі" і дадаць сваю зноску.
Таксама ў твой тэкст трэба будзе дадаць сінія і чырвоныя спасылкі на тыя словы і тэмы, якія ужо існуюць у Вікіпедыі.
І самае галоўнае, перад тым як пераносіць інфармацыю - правер свой тэкст на памылкі. Ёсць такі добры рэсурс для праверкі правапісу - добрапіс.інфо. Можаш скарыстацца ім.--Svetit (размовы) 18:36, 21 лістапада 2016 (+03)
Праверка задання
правіцьВітаю, Рома!
Добра атрымоўваецца, ты амаль усё зрабіў.
Але трэба крыху дапрацаваць "Зноскі".
Зноскі (спасылкі на крыніцы) афармляюцца спецыяльным спосабам. У тваім выпадку трэба знайсці першакрыніцу інфармацыі (і пакінуць спасылку не на сайт, а паглядзець на тым сайце, адкуль ты браў інфармацыю - з якой кнігі яна туды дададзена. І запісаць назву гэтай кнігі, аўтараў, год выдання, па магчымасці).
А потым глядзі у Дапаможніку старонку 30. Паспрабуй разабрацца з тэгамі "ref" і шаблонам "зноскі" і дадаць сваю зноску менавіта праз гэты тэг і шаблон.
Калі будуць пытанні - пытай.--Svetit (размовы) 20:06, 27 лістапада 2016 (+03)
Афармленне Зносак
правіцьВітаю, бачу ты спрабуеш, але пакуль не разабраўся.
Слова (тэг) "рэф" з апісанем зноскі ставіцца пасля тых абзацаў, што ты дадаў, а зназу у раздзеле "Зноскі" пішацца шаблон "reflist". І тады у канцы абзаца з'явіцца лічба у квадратных дужках, а сам тэкст спfсылкі будзе атабражацца у раздзеле зноскі аўтаматычна.
Можаш пахадзіць па розных артыкулах і дзе убачыш зноскі - заглянуць у вікі-код і зрабіць па аналогіі.--Svetit (размовы) 20:07, 5 снежня 2016 (+03)
Заданне выканана
правіцьТы ўсё зрабіў, маладзец.
Прыходзь за залікам ці заўтра (15.12) з 10.30 да 14.00, ці ў наступны чацвер (22.12) (афіцыйна для ўсёй вашай падгрупы) з 13.00 да 14.00. 507, 513 ці 515аб кабінет.--Svetit (размовы) 22:20, 14 снежня 2016 (+03)
Вікі-Летнік 2017
правіцьВітаю, romakhomyk
Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!
Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.
Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)
Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).