ВітанкіПравіць

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. (Залагінься на гэтым сайце таксама пад сваім карыстальнікам.)

Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі.

Нагадваю заданне: неабходна дадаць 2 абзацы тэксту (са спасылкамі і крыніцамі інфармацыі) па любой з тэмаў атамнай фізікі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні - пытай.

П.С. Не забуць дадаць на сваю старонку пару сказаў пра сабе.--Svetit (размовы) 19:33, 21 лістапада 2016 (+03)

Ураўненне ПаўліПравіць

Прывітанне, Teralex. На жаль, якасць Вашага артыкула "Ураўненне Паўлі" вельмі нізкая. Таму каб не выдаляць яго зусім, я перанёс артыкул у Вашу асабістую прастору на дапрацоўку: Удзельнік:Teralex/Ураўненне Паўлі. Калі ласка, дапрацуйце яго, а пасля, калі ён набудзе прымальны выгляд, ізноў стварыце ў асноўнай прасторы. Калі ёсць якія пытанні па афармленні, можаце звярнуцца да мяне. Таксама было б някепска, каб Вы паказалі свой чарнавік удзельніцы Svetit. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:10, 7 снежня 2016 (+03)

Яшчэ заўвага: назвы і імёны аўтараў кніг, артыкулаў і іншых крыніц не перакладаюцца, а даюцца на той мове, на якой зроблена выданне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:14, 7 снежня 2016 (+03)

Дзякуй, Дзяніс Тутэйшы. Вы правільна пракаментавалі.
Аляксей, лепш дадаць менш, але тое, што трэба. Тым больш табе трэба дадаць толькі 2 абзацы са спасылкамі і крыніцамі.
Можаш дапрацаваць "Ураўненне Паўлі" - выправіць памылкі (можаш скарыстаць рэсурс для праверкі правапісу - добрапіс), паглядзець спасылкі (ці усе адэкватныя?). Перакласці крыніцы абратна на тую мову, з якой узяў.--Svetit (размовы) 18:03, 7 снежня 2016 (+03)

Заўвагі да заданняПравіць

Вітаю,

табе засталося перакласці Літаратуру на тую мову на якой яна выдадзена. Калі ты перакладаў з рускай - перакладзі назвы кніг і аўтараў абратна на рускую мову. Бо інакш тыя кнігі ніхто не знойдзе.

У наступны чацвер (22.12) залік для ўсёй вашай падгрупы з 13.00 да 14.00. 507 ці 515аб кабінет.

Не тармазі - дароблівай заданне, таму што больш у гэтым годзе мы не пабачымся.--Svetit (размовы) 14:13, 16 снежня 2016 (+03)

Заданне выкананаПравіць

Маладзец, заданне выканана. Прыходзь у чацвер па залік! --Svetit (размовы) 12:48, 20 снежня 2016 (+03)


Вікі-Летнік 2017Правіць

Вітаю, Teralex

Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!

Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.

Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)

Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).

--Svetit (размовы) 23:12, 23 мая 2017 (+03)