Вітанкі правіць

 

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. (Залагінься на гэтым сайце таксама пад сваім карыстальнікам.)

Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі.

Нагадваю заданне: неабходна дадаць 2 абзацы тэксту (са спасылкамі і крыніцамі інфармацыі) па любой з тэмаў атамнай фізікі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні - пытай. (Таксама, у гэтую сераду я распавяду пра тое, як рэдагаваць Вікіпедыю).

П.С. Не забуць дадаць на сваю старонку пару сказаў пра сабе.--Svetit (размовы) 19:36, 21 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Абвестка правіць

У наступны чацвер (22.12) залік для ўсёй вашай падгрупы з 13.00 да 14.00. 507 ці 515аб кабінет.

Не тармазі - дароблівай заданне, таму што больш у гэтым годзе мы не пабачымся.--Svetit (размовы) 14:22, 16 снежня 2016 (+03)Адказаць

Заданне зроблена правіць

Ксенія, маладзец, заданне зроблена! Прыходзь па залік.--Svetit (размовы) 11:54, 22 снежня 2016 (+03)Адказаць


Вікі-Летнік 2017 правіць

Вітаю, Voronina Ksenia

Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!

Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.

Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)

Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).

--Svetit (размовы) 23:16, 23 мая 2017 (+03)Адказаць