Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Беларускі тыдзень/Мінская вобласць

Да наступных Тыдняў, у БелВікі паводле статыстыкі толькі 30-40 актыўных удзельнікаў, з іх 5-10 самых актыўных, адпаведна мусім і разлічваць аб'ём Тыдняў. Таксама, па-мойму, можа не варта ствараць шмат "чырвоных" Парталаў, Праектаў і г.д., бо ўсё адно застануцца чырвонамі. --Максім Л. 20:42, 5 Ліпень 2010 (UTC)

Не губляю надзеі, што такая сумная колькасць удзельнікаў белвікі - часовая справа, што касаецца праектаў і парталаў - я згодна, а чырвоныя спасылкі, магчыма зробяць сваю справу і заклічуць каго-небудзь да новага артыкула. ---Хамелка / разм. 21:09, 5 Ліпень 2010 (UTC)
За 3 гады, лічачы ад сакавіка 2007 г., колькасць актыўных удзельнікаў павялічылася ў 3 разы. Калі параўнаць паказчык "Editors per million speakers", беларускі=5 і рускі=16, са становішчам рускай мовы у Расіі і беларускай у Беларусі, ды яшчэ ўлічыць, што ў тарашкевіцкай Віксе гэты паказчык=6, то сітуацыя з колькасцю ўдзельнікаў у нас не горшая за РуВіксу. Для суму няма прычын :) Застаецца толькі паціху ўкладаць і ўкладаць, і, па-мойму, галоўнае не колькасць чырвоных спасылак, а якасць сініх :) --Максім Л. 06:24, 6 Ліпень 2010 (UTC)
Наконт якасці не паспрачаешся ---Хамелка / разм. 07:00, 6 Ліпень 2010 (UTC)
Возера Медзазол знаходзіцца ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Калі ласка, прыбярыце са спісу. --93.84.47.180 13:47, 11 Ліпень 2010 (UTC)

Зроблена

Раздзел "Фальшстарт" выпраўлены на "Фальстарт" ў адпаведнасці са "Слоўнік іншамоўных слоў" А.М.Булыка, Т.1-2, Т.2, С.537 --93.84.47.180 14:52, 11 Ліпень 2010 (UTC)
Дзякуем за ўвагу ---Хамелка / разм. 14:56, 11 Ліпень 2010 (UTC)


Ну вось, зрабіў унёсак ў распачатую акцыю пашырэннем артыкула Барысаўскі раён. Не ведаю нават, ці ўсё добра. Паляпшаў артыкул шляхам пераклада з тарашкевіцы і рускай мовы. А адкуль яшчэ чэрпаць інфу? І якія артыкулы патрабуюць найбольш актыўных высілкаў? ---Da voli 06:04, 12 Ліпень 2010 (UTC)


Калегі, не варта браць даныя па раёнах і сельсаветах з be-x-old - там досыць часта недакладная інфармацыя. Лепш карыстацца афіцыйнымі сайтамі райвыканкамаў. - Hard Sin 12:45, 12 Ліпень 2010 (UTC)

На конт сельсаветаў - сёння нехта з айпі бота ўключыў і заліў пачку крывых недастабаў з памылкамі. Я паправіла, як здолела, але напаўненнем займацца ніякага часу не хопіць. ---Хамелка / разм. 12:56, 12 Ліпень 2010 (UTC)
Можа іх лепш выдаліць - уручную зробім хоць марудней, але якасна? - Hard Sin 13:12, 12 Ліпень 2010 (UTC)
Там ёсць самы мінімальны ўзровень, калі б яшчэ спіскі вёсак дадаць, якія ўваходзяць у склад, так і добра будзе. Калі тыдзень скончыцца, зоймемся дапрацоўкай сумесна. ---Хамелка / разм. 13:24, 12 Ліпень 2010 (UTC)
Добра. - Hard Sin 13:41, 12 Ліпень 2010 (UTC)
Ёсць артыкул "Курапатка белая", зрабіце перанакіраванне "Белая курапатка", каб чырвоным у спісе не высвечвала + таксон. --93.84.34.71 21:04, 12 Ліпень 2010 (UTC)


!!! Сёння паслаў у абласную газету "Мінская праўда" артыкул пра Тыдзень Мінскай вобласці, каб народ далучаўся да працы. З боку першага намесніка Галаўко С.А. атрымана згода на публікацыю. Паглядзім, калі надрукуюць. ---Da voli 15:05, 15 Ліпень 2010 (UTC)

Цікавая ініцыятыва :) --Максім Л. 15:34, 15 Ліпень 2010 (UTC)

Спадарыня Хамелка проста здзіўляе сваёй працавітасцю! Кожны дзень - унёсак не менш як у 10 артыкулаў. Прапаную запрашаць Вольгу на трэнінгі па самаматывацыі і паспяховаму дасягненню пастаўленых мэтаў. --Da voli 14:49, 16 Ліпень 2010 (UTC)

:) Дзякую, аж падскакваю. :) А 10 артыкулаў не ў мяне асабіста, а ва ўдзельнікаў Беларускага тыдня. ---Хамелка / разм. 18:25, 16 Ліпень 2010 (UTC)


Нарэшце "Наша Ніва" надрукавала абвестку пра "Тыдзень Мінскай вобласці" - http://nn.by/?c=ar&i=41091 --Da voli 15:58, 21 Ліпень 2010 (UTC)

Лепей паздней, чым... :) Дзякуй, Васіль, можа хто і зазірне.---Хамелка / разм. 07:50, 22 Ліпень 2010 (UTC)

Фінальны акорд праекта - "Мінская праўда", нарэшце(у суботнім выпуску, 24 ліпеня), надрукавала артыкул "Міншчына ў Сусветнай энцыклапедыі": http://minpraud.by/news.php?id=3007&current_date=2010-07-24
Напісаны мной артыкул быў значна скарочаны, пададзены ад імя іншага чалавека, але галоўную думку захавалі, за што ім дзякуй. --Da voli 16:20, 26 Ліпень 2010 (UTC)

Вярнуцца да старонкі праекту «Праект:Беларускі тыдзень/Мінская вобласць».