Размовы пра шаблон:Навігацыя

Нешта не так з CSS. Клас NavHead вызначаны як 'position: relative', а NavPic і астатнія элементы як 'position: static'. Па гэтай прычыне, як я разумею, загаловак у дадзеным шаблоне перакрывае малюнак і прыходзіцца змяняць значэнне z-index у малюнка. Я не ўпэўнены на 100%, бо не спецыяліст. Можна выправіць CSS, ці гэта закране зашмат старонак? --Sp kenny 22:36, 20 Красавік 2008 (UTC)

І я пра тое , шматлікія элементы ССS у нашай вікі проста не працуюць, прыходзіцца іх мяняць , што вельмі ня зручна, а галоўнае не заўсёды апраўдана. Напрыклад Шаблон:Навігацыйная табліца ,у ангельскай, расейскай, украінскай і інш. вікіпедыях, працуе добра , пры тым што змест у іх аднолькавы. Як толькі падставіш у нашу адразу атрымліваецца блытаніцца.
Спадарства трэ штосьці рабіць.--Алесь Гарадзенскі 22:54, 20 Красавік 2008 (UTC)
Варта выбіраць такое дрэва, якое магчыма ссячы. :) Слухайце, а шаблон:Тэма у сваёй аснове не тое, што вы хочаце? Yury Tarasievich 06:08, 21 Красавік 2008 (UTC)
Прабачце, не ведаў пра гэты шаблон. Хацелася зрабіць як у немцаў, з малюнкам, які перакрывае загаловак. Першае, што знайшоў, была Навігацыя, таму і дапрацаваў яе. У англійскай wikipedia таксама скардзіліся на NavHead, у нямецкай CSS выпраўлена, але калі гэта не апраўдана, то і сапраўды ня трэба.--Sp kenny 08:10, 21 Красавік 2008 (UTC)
Давайце я пагляджу ў вольны час, ці і як можна дапрацаваць Тэму. Толькі пакажыце канкрэтна (старонка, дзе гэта працуе як належыць), якія *паводзіны* шаблона вы лічыце патрэбнымі. Yury Tarasievich 09:19, 21 Красавік 2008 (UTC)
Гэта ў нас тут адзін чалавек вырашыў "пойти другим путём" :))) --Максім Л. 07:00, 21 Красавік 2008 (UTC)


Магчыма варта было паказаць, гэтаму аднаму шаблон:Тэма, і расказаць як ім карыстацца. А так канешне ён ужо будзе працягваць "идти другим путём".--Алесь Гарадзенскі 11:09, 21 Красавік 2008 (UTC)

Дык вы ні пра што не пыталіся, пачынаючы. Што ж, за рукі вас хапаць? :))
А карыстацца Тэмай проста — параметры: "назва" плюс гэтулькі, колькі трэба, неспецыфічных складнікаў. У гэтага канкрэтнага шаблона ёсць і дакументацыя з прыкладамі. Паглядзіце таксама, што на Тэму спасылаецца. Yury Tarasievich 11:42, 21 Красавік 2008 (UTC)

А што гаворка шла пра мяне??)))--Алесь Гарадзенскі 12:04, 21 Красавік 2008 (UTC)

Ды я не ведаю, пра каго, і хто і якім пайшоў шляхам. Вы сказалі, а я па тэме падказаў. :)) Yury Tarasievich 13:21, 21 Красавік 2008 (UTC)
Удакладню — калі ў ВП ёсць "два з паловаю" чалавекі, якія хоць неяк ведаюць CSS, то не дужа рацыянальна масава ўводзіць такія кампаненты, якія актыўна карыстаюцца менавіта CSS, ды яшчэ патрабуюць site-wide настаўляння CSS, ды яшчэ не ўваходзяць у аніякую структуру наследавання (г.зн., што і правіць іх трэба паасобку)... Yury Tarasievich 07:52, 21 Красавік 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Навігацыя».