Разня ў Бадахосе (1936)

Разня ў Бадахосе — эпізод грамадзянскай вайны ў Іспаніі, які адбыўся пасля захопу Бадахоса войскамі нацыяналістаў, калі ў ноч з 14 на 15 жніўня 1936 года было забіта шмат грамадзянскіх асоб і ўзброеных прыхільнікаў рэспубліканскага ўрада.

Кульмінацыяй разні стаў шэраг экзэкуцый на арэне гарадской карыды, дзе вайскоўцы паставілі кулямёты на бар’ерах вакол пляцоўкі. Забойствы і згвалтаванні працягваліся з-за няздольнасці генерала Хуана Ягуэ спыніць беспарадак сярод сваіх падначаленых, за што яму далі мянушку «Бадахоскі мяснік»[1]. Замежныя карэспандэнты, у залежнасці ад сваіх палітычных сімпатый, паведамлялі аб ацэнцы ў 1 800[2] і 4 000[3] забітых грамадзянскіх асоб.

Грамадскасці былі прадстаўлены шматлікія паказанні сведак і розныя паведамленні аб бадахоскай разні, у тым ліку ад такіх замежных карэспандэнтаў, як Джэй Ален (ЗША), Марыа Невес (Партугалія)[4][5], Марсель Дэні і Рэнэ Бру (Францыя); існуюць таксама і фотаматэрыялы[6][7]. Сёння большасць гісторыкаў сыходзяцца ў меркаванні аб тым, што Ягуэ загадаў пакараць смерцю некалькі тысяч апалчэнцаў і грамадзянскіх пасля падзення горада і спаліць іх трупы[8], паколькі не хацеў пакідаць ворагаў, сярод салдат або мірнага насельніцтва, у тыле сваёй арміі.

Па словах журналіста Джэя Уайтэйкера, Ягуэ аднойчы пракаментаваў гэтую падзею такім чынам[9][10][11]:

«Вядома мы іх расстралялі, а як інакш? Што ж, мне варта было б узяць 4000 чырвоных з сабой у калону, калі мы былі ў гонцы з самім часам? Ці мне трэба было адпусціць іх і пакінуць у тыле, каб Бадахос зноў стаў чырвоным?»

Разня ў Бадахосе не была адзіным падобным выпадкам. У кожным горадзе, які быў захоплены людзьмі Ягуэ, адбываліся шматлікія пакаранні смерцю сярод мірнага насельніцтва[12]. Паводле некаторых звестак, больш за 6 тысяч чалавек былі забіты толькі ў адной правінцыі Бадахос (у тым ліку ў самім горадзе)[13].

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Rafael Tenorio. La matanza de Badajoz. kaosenlared.net (9 сакавіка 1979). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 августа 2021.
  2. Hugh Thomas, 2001, с. 361.
  3. Paul Preston, 2013, с. 121.
  4. Mário Neves, 2007.
  5. Herbert R. Southworth, 2021, с. 388-390.
  6. [1]
  7. Francisco Espinosa, 2003.
  8. Santos Julía, 1999, с. 77.
  9. Francisco Espinosa 2003, с. 491.
  10. Santos Julía 1999, с. 77.
  11. Maria Rosa de Madariaga 2002, с. 299-300.
  12. Francisco Espinosa 2003, с. 431-433.
  13. Francisco Espinosa 2003, с. 433.

Літаратура правіць

  • Beevor, Antony. The battle for Spain. Penguin Books. London. 2006.
  • De Madariaga, Maria Rosa. Los moros que trajo Franco...La intervención de tropas coloniales en la guerra civil. Ediciones Martínez Roca. Barcelona. 2002. ISBN 84-270-2792-3
  • Espinosa, Francisco. La columna de la muerte. El avance del ejército franquista de Sevilla a Badajoz. Editorial Crítica. Barcelona. 2003.
  • Julía, Santos; Casanova, Julián; Solé y Sabaté, Josep Maria; Villarroya, Joan; Moreno, Francisco. Victimas de la guerra civil. Ediciones Temas de Hoy. Madrid. 1999. ISBN 84-7880-983-X
  • Neves, Mario. La matanza de Badajoz. Junta de Extremadura. Mérida. 2007.
  • Preston, Paul. The Spanish Civil War. Reaction, revolutions & revenge. Harper Perennial. 2006. London. ISBN 978-0-00-723207-9 ISBN 0-00-723207-1
  • Southworth, Herbert R. El mito de la cruzada de Franco. Random House Mondadori. Barcelona. 2008. ISBN 978-84-8346-574-5
  • Thomas, H. (2001). The Spanish Civil War. New York: Modern Library. ISBN 9780375755156.