«Разумныя сеткі» — беларуская праграма пошуку, адбору і навучання маладых аналітыкаў для органаў дзяржаўнага кіравання[1]. Слоган праекта — «Пра палітыку не для кухні і не для форума». Запушчана ў кастрычніку 2012 года. Падчас праграмы з’явілася сеткавая аналітычная суполка, якая аб’ядноўвае больш за 150 аналітыкаў, не старэйшых за 35 гадоў[2]. Арганізатарамі праекта выступілі Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, БДУ, МДЛУ.

Разумныя сеткі
Краіна
Месцазнаходжанне Мінск, Беларусь
Тып арганізацыі маладзёжная «фабрыка думкі»
Заснаванне
Дата заснавання 2012
кастрычнік 2012 г.
Член у каля 150 чалавек (2013)
vk.com/umnye_seti_news

Умовы ўдзелу

правіць

Праект адкрыты для ўсіх жадаючых, тых, «хто гатовы займацца аналітыкай прафесійна і з практычнай аддачай для Беларусі і для сябе»[3], а таксама адпавядае наступным патрабаванням:

  • Грамадзянства Рэспублікі Беларусь
  • Узрост да 35 год
  • Вышэйшая адукацыя ці 4-5 курс ВНУ (і/альбо магістратура, аспірантура)

У 2013 годзе ўмовай далучэння да «Разумных сетак» з'яўляўся ўдзел у Першай рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых аналітыкаў «Парадак-2015».

Сярод іншых патрабаванняў[3]:

  • Аналітычныя здольнасці;
  • Палітычны кругагляд;
  • Імкненне ствараць аналітычны прадукт для практычнага выкарыстоўвання ў рабоце органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі.

Вітаецца веданне замежных моў (перавага — англійскай і кітайскай).

Гісторыя

правіць
 
Падчас трэнінгу для ўдзельнікаў праекту ў Мінску ў лютым 2013 г.
  Праект з'явіўся таму, што мы задаліся пошукам аналітыкаў для нашага цэнтра. Зразумела, што ў нас шмат вопытных кадраў, якія добра спраўляюцца са сваімі абавязкамі. Але ж ёсць і пэўныя сучасныя выклікі, на якія трэба ўмець рэагаваць. Тэхналагічныя ў першую чаргу. Яны змяняюць грамадства. Грамадскае жыццё выходзіць у інтэрнэт. І нам патрэбны тыя аналітыкі, якія ўмеюць адэкватна працаваць менавіта ў сеткавым асяроддзі.
Аляксей Мацэвіла, каардынатар «Разумных сетак»[4]
 

Аднак, «Разумныя сеткі» перараслі фармат «школы кадравага рэзерву» для Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра[5] і зрабіліся дыскусійнай пляцоўкай для маладых аналітыкаў[4].

У кастрычніку 2012 г. стартаваў адборачны тур, у якім прынялі ўдзел больш за 200 чалавек. Сярод іх было 54 % студэнтаў-старшакурснікаў, 11 % магістрантаў і аспірантаў, амаль 40 % працуючай моладзі (у тым ліку — 6 кандыдатаў навук і 6 дзеючых супрацоўнікаў органаў дзяржкіравання). Конкурс склаў 8 чалавек на месца[6].

Першая група фіналістаў (25 чалавек) прайшла навучанне на семінары-трэнінгу ў Мінску ў канцы лістапада 2012 г. Удзельнікі трэнінгу вывучалі прыкладны палітычны аналіз.

У студзені-лютым 2013 гг. маладыя аналітыкі працавалі над індывідуальнымі праектамі. Асноўнай рабочай пляцоўкай стала спецыяльна створаная суполка ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», дзе можна было загрузіць неабходныя матэрыялы, атрымаць тлумачэнні ад арганізатараў, пракансультавацца з калегамі.

Вынікі

правіць
 
«Мазгавы штурм»

Каманды аналітыкаў падрыхтавалі розныя праекты тэзісаў штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту. Па заявах арганізатараў[7], зварот прэзідэнта А. Лукашэнкі ў 2013 годзе на 75 % складаўся з тэзісаў удзельнікаў праграмы «Разумныя сеткі».

  Сфарміраваная «УКантакце» суполка ўжо робіцца чымсьці большым, чым проста механізм адбору – фактычна гэта ядро для паўнавартаснай сеткавай супольнасці маладых аналітыкаў, дзе ў рэжыме анлайн можна праводзіць мазгавыя штурмы, экспрэс-апытанні і абмяркоўваць новыя ідэі і праекты.
Аляксей Мацэвіла, каардынатар «Разумных сетак»[7]
 

Суполка стала «віртуальным дыскусійным клубам» пры абмеркаванні Канцэпцыі дзяржаўнай маладзёжнай кадравай палітыкі, прызначанай прыцягнуць таленавітую моладзь да працэсаў кіравання. Аўтары цікавых прапаноў сустрэліся 6 чэрвеня 2013 г. з членамі рабочай групы, якая рыхтуе адпаведны дакумент. Як паведамілі каардынатары «Разумных сетак», «удзельнікі праекта рашалі рэальную кіраўніцкую задачу ў рэжыме рэальнага часу і сур'ёзна ўплылі на дзяржаўных экспертаў, якім даручана рашэнне гэтай задачы»[8].

Грамадска-палітычны часопіс «Беларуская думка» штомесяц публікуе артыкулы ўдзельнікаў праекта «Разумныя сеткі» ў асобнай рубрыцы «Слова маладому грамадзяніну».

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч пазітыўна ацаніў праект і падкрэсліў яго важнасць для падтрымкі таленавітай моладзі:

  Будучыня нашай дзяржавы менавіта за развіццем інтэлектуальнага патэнцыяла нацыі. У Беларусі створаны спецыяльныя праграмы, накіраваныя на выяўленне інтэлектуальна і творча адораных дзяцей, садзейнічанне развіццю і рэалізацыі іх талентаў, штогод праводзяцца алімпіяды і конкурсы, фінансуюцца розныя праекты. Напрыклад, у праграме "Разумныя сеткі" удзельнічаюць больша за 100 маладых аналітыкаў.[9]  

Па дадзеных на кастрычнік 2013 г. трое ўдзельнікаў праекта былі працаўладкаваны ў дзяржаўных органах[10], у тым ліку — ва ўпраўленні замежных зносін Мінадукацыі[11].

«Парадак-2015»

правіць

Праект прадугледжвае правядзенне рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый у рамках цыкла «Парадак-2015» (руск. «Повестка-2015»). Маладыя аналітыкі прапануюць сваё бачанне прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гг. Канферэнцыя ўключае ў сябе некалькі тэматычных палёў: мадэрнізацыя эканомікі, інфарматызацыя і фармаванне інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Беларусі, знешняя палітыка і ўдзел Беларусі ў глабалізацыйных працэсах.

Агулам цыкл уключае пяць канферэнцый[7]:

  • Дата: 26-27 верасня 2013 г.
Месца правядзення: САК «Брыганціна» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ)
Мэта: выявіць і сфармуляваць выклікі, якія павінны быць улічаныя пры падрыхтоўке Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
  • Дата: вясна 2014 г.
Месца правядзення: Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ)
Мэта: верыфікацыя выклікаў з дапамогай замежных экспертаў, якія падкажуць, якія тэндэнцыі варта ўлічваць пры падрыхтоўцы Праграмы
  • Дата: восень 2014 г.
Месца правядзення: БДУ
Мэта: выпрацоўка шляхоў рашэння праблем
  • Дата: вясна 2015 г.
Месца правядзення: МДЛУ
Мэта: верыфікацыя шляхоў рашэння з удзелам замежных экспертаў
  • Дата: восень 2015 г.
Месца правядзення: БДУ
Мэта: абмеркаванне прапаноў удзельнікаў праекта для Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця з запрошанымі VIP-асобамі (кіраўнікамі Адміністрацыя прэзідэнта, Ураду)

Водгукі і крытыка

правіць

У час дыскусіі ў перадачы «Амплітуда» на партале TUT.BY 13 чэрвеня 2013 г. удзельнік праекта «Цытадэль» Аляксандр Шпакоўскі ў цэлым падтрымаў праект, але выказаў насцярожанасць, што ён можа ператворыцца з інструмента «аналітычнага забеспячэння дзяржаўных рашэнняў у легітымацыю шляхам аналітыкі ўжо прынятых рашэнняў»[7]. Кіраўнік ГА «Ліберальны клуб» Яўген Прэйгерман сумняваецца, што голас маладых аналітыкаў будзе чутны пры распрацоўцы дзяржпраграм. На думку эксперта, эфектыўнасць праекта «Разумныя сеткі» будзе высокай толькі ў выпадку максімальнай адкрытасці абмеркавання:

 
Неабходна нармальная дыскусія ўнутры краіны, якая шляхам сутыкнення меркаванняў выдасць усё, што існуе, і пацвердзіць, хто кажа слушна, хто не.[7]
 

Палітычны аналітык Юрый Шаўцоў пасля сустрэчы з удзельнікамі праекта ахарактарызаваў праграму як «нармальны сацыяльны ліфт для часткі сацыяльна-актыўнай моладзі».[12]

На думку намесніка міністра адукацыі Беларусі Віктара Якжыка[11], «Разумныя сеткі» — удалы прыклад узаемадзеяння дзяржаўных органаў, аналітычнага цэнтра, устаноў вышэйшай адукацыі і моладзі, якая неабыякава ставіцца да будучыні краіны:

 
Мы шмат кажам у апошні час пра выкарыстанне рэсурсаў сеткі Інтэрнэт ў рабоце з моладдзю. Супольнасць "Разумныя сеткі", якая адкрыта ў адной з сацыяльных сетак, як раз і стала той інфармацыйнай, дыскусійнай, перамоўнай пляцоўкай, на якой можна пачуць адзін аднаго, абмяняцца меркаваннямі, прадставіць лепшы вопыт.
 

Зноскі

  1. Программа по поиску молодых аналитиков «Умные сети» стартовала в Беларуси
  2. Группа «Умные сети» в соцсети «Вконтакте»
  3. а б Информация для участников программы «Умные сети»
  4. а б Александров А. Умные сети
  5. http://iac.gov.by
  6. Мацевило А. А сети/здесь/умные
  7. а б в г д Молодые эксперты нужны государству. А зачем?
  8. Новости программы «Умные сети»: группа Umnye_Seti_News в социальной сети «ВКонтакте»
  9. Ю. Ванина, В интересах молодых
  10. А. Александров, Свежие головы
  11. а б Якжик: вовлечение молодежи в реализацию государственных инициатив — одна из задач проекта «Умные сети»
  12. Ю.Шаўцоў, "Выступаў на канферэнцыі «Разумных сетак»

Спасылкі

правіць
  • Александров А. Умные сети // СБ: Беларусь сегодня. — 30.03.2013. — URL: [1]
  • Александров А. Свежие головы // СБ: Беларусь сегодня. — 27.09.2013. — URL: [2]
  • Ванина Ю. В интересах молодых (интервью с министром образования РБ С. А. Маскевичем) // Беларуская думка. — № 7, 2013. — URL: [3]
  • Мацевило А. А сети/здесь/умные // БелТА. — 20.11.2012. — URL: [4]
  • Мацевило А. Cети плюс // БелТА. — 25.03.2013. — URL: [5] Архівавана 21 верасня 2013.
  • Мацевило А. Краудсорсинг для нужд государства // Беларуская думка. — № 8, 2013. — URL:[6]
  • Мацевило А. Повестка-2015: как это было // БелТА. — 30.09.2013. — URL: [7] Архівавана 6 кастрычніка 2013.
  • Нестеров А. Молодых белорусских аналитиков готовят во власть, приняты пока трое // Интерфакс-Запад — 01.10.2013. — URL: [8] Архівавана 7 кастрычніка 2013.
  • В Беларуси прошел конкурс молодых аналитиков // ОНТ. — 09.02.2013. — URL: [9]
  • Александр Базанов: «Умные сети» позволяют молодежи самореализоваться // БелТА. — 26.09.2013. — URL:[10]
  • Якжик: вовлечение молодежи в реализацию государственных инициатив — одна из задач проекта «Умные сети» // БелТА. — 26.09.2013. — URL:[11]
  • Молодые эксперты нужны государству. А зачем? // TUT.BY. — 13.06.2013. — URL: [12] Архівавана 18 чэрвеня 2013.
  • Министерство образования и аналитический центр при Администрации Президента приступили к поиску молодых аналитиков // Агентство теленовостей. — 13.10.2012. — URL: [13] Архівавана 8 ліпеня 2013.
  • Первая республиканская конференция интеллектуального сообщества «Умные сети» // Агентство теленовостей. — 26.09.2013. — URL: [14] Архівавана 6 кастрычніка 2013.
  • Программа по поиску молодых аналитиков «Умные сети» стартовала в Беларуси // БелТА. — 01.10.2012. — URL: [15]