«Ліберальны клуб» — адкрытая дыскусійна-аналітычная пляцоўка Беларусі для экспертаў з рознымі пунктамі гледжання па пытаннях эканомікі, палітыкі, грамадства, культуры. Сярод асноўных мэтаў «Ліберальнага клуба» пастуліруюцца: умацаванне традыцый цывілізаванай прадметнай дыскусіі, вывучэнне і распаўсюджанне ліберальный мадэлі грамадскага развіцця ў беларускіх эканамічных і сацыяльна-палітычных умовах, зніжэнне ўсіх формаў радыкалізму ў грамадстве[1]. Галоўны арганізатар «Ліберальнага клуба» — ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць „Ліберальны клуб“» (ГА «ДАС „Ліберальны клуб“»).

«Ліберальны клуб»
Адміністрацыйны цэнтр Мінск
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Афіцыйныя мовы руская, беларуская
Кіраўнікі
Яўген Прэйгерман
Заснаванне
Дата заснавання 11 лістапада 2007
liberalclub.biz

«Ліберальны клуб» не выражае думку і пацізыі палітычных партый, дзяржаўных інстытутаў, грамадскіх аб’яднанняў альбо асобных грамадзян. Яго эксперты стараюцца прытрымлівацца неангажаванага, навуковага погляду на эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя і культурныя працэсы. Сярод асноўных каштоўнасцей, якія абараняе «Ліберальны клуб», — дэмакратыя, рыначная эканоміка, панаванне права, свабодная канкурэнцыя ідэй і ініцыятыў. «Ліберальны клуб» падтрымлівае канцэпцыю цывілізаванага дыялогу паміж усімі пластамі беларускага грамадства.

«Ліберальны клуб» праводзіць круглыя сталы, дыялогі, арганізуе даследаванні ў галіне эканомікі, грамадскага жыцця, права, культуры.

Дэвіз: «Праз аргументы і спрэчку — да ісціны».

Гісторыя правіць

Узнік у лістападзе 2007 г. як нефармальная пляцоўка для маладых інтэлектуалаў. 7 студзеня 2009 быў афіцыйна зарэгістраваны як грамадская арганізацыя.

Тэматычныя прыярытэты правіць

Структура правіць

Савет «Ліберальнага клуба» правіць

Галоўны орган пляцоўкі, які адзначае агульныя кірункі развіцця арганізацыі. Савет разглядае кандыдатуры на замяшчэнне вакансій і на членства ў «Ліберальным клубе».

Працоўны калектыў правіць

Забяспечвае штодзённую працу «Ліберальнага клуба». Пры ўзнікненні вакансій папаўняецца новымі супрацоўнікамі. Іх адбор ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

Члены «Ліберальнага клуба» правіць

У гэтую групу можа ўвайсці любы чалавек, які падзяляе каштоўнасці арганізацыі і гатовы прымаць актыўны ўдзел у яе працы. Каб зрабіцца членам «Ліберальнага клуба», трэба падаць заяву і заплаціць членскі ўзнос. Заявы кандыдатаў разглядае Савет.

Цэнтр аналітычных даследаванняў (ЦАД) правіць

Структурнае падраздзяленне ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць „Ліберальны клуб“». Быў створаны ў 2011 г. з мэтай правядзення аналітычнай працы ў межах тэматычных прыярытэтаў пляцоўкі.

Асноўны інтэлектуальны прадукт, які вырабляецца ЦАД, — аналітычныя і памятныя запіскі, маніторынгі беларускіх і замежных СМІ, інфармацыйна-аналітычныя даклады, дыскусійныя матэрыялы, а таксама аўдыя- і відэападкасты.

Асноўныя даследаванні правіць

  • Індэкс эканамічнай адэкватнасці Беларусі — 2013;
  • Альтэрнатыўны погляд на рэформу сістэмы дзяржаўнага кіравання Беларусі;
  • Індэкс эканамічнай адэкватнасці Беларусі — 2012;
  • Умовы вядзення бізнесу ў краінах Адзінай эканамічнай прасторы і інш.

Зноскі

Спасылкі правіць