Распаўсюджванне COVID-19 у Турцыі

Станам на кастрычнік 2021 года ў Турцыі зафіксавана 7 935 977 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. 69 769 чалавек памерлі[1].

Мерапрыемствы правіць

24 студзеня 2020 года міністэрства аховы здароўя Турцыі ўсталявала цеплавыя камеры ў аэрапортах.

31 студзеня ўрад адправіў самалёт, каб вярнуць 34 грамадзян Турцыі і некалькіх іншых з горада Ухань, дзе пачалася пандэмія. Іншыя грамадзяне: сем грамадзян Азербайджана, сем грамадзян Грузіі і адзін Албаніі. Кітай заказаў у Турцыі 200 мільёнаў масак[2].

1 лютага Турцыя абвясціла аб прыпыненні ўсіх рэйсаў з Кітая. Мяжа з Іранам была закрыта пасля таго, як улады суседняй краіны адмовіліся ад патрабаванняў Анкары па каранціну іранскага горада Кум. У гэты ж дзень Турцыя абвясціла аб рашэнні прыпыніць ўсе рэйсы з Ірана і з Турцыі ў Іран.

29 лютага Турцыя абвясціла аб прыпыненні ўсіх рэйсаў у Італію, Паўднёвую Карэю і Ірак, а таксама з іх у Турцыю. Неўзабаве мяжа з Іракам таксама была закрытая. Міністэрства таксама стварыла палявыя лячэбніцы блізу межаў Ірака і Ірана[3].

У турэцкіх гарадах праводзіліся маштабныя работы па дэзінфекцыі ў грамадскіх месцах і адзінках масавага транспарту. У Стамбуле ўстаноўлены дэзінфікуючыя прылады на станцыях метрапалітэна.

20 сакавіка прэзідэнт Р. Эрдаган загадаў эвакуіраваць турэцкіх студэнтаў з 8 дзяржаў, змясціўшы іх пасля гэтага на двухтыднёвы каранцін[4].

Заўвагі правіць

  1. MK-Turkey.ru. Около 78% взрослых турок получили вторую прививку от коронавируса (руск.). MK-Turkey.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 28 кастрычніка 2021.
  2. Coronavirus spreads to more countries: All the latest updates. www.aljazeera.com. Праверана 20 сакавіка 2020.
  3. Agencies, Daily Sabah with. Turkey leading example in fight against coronavirus (англ.). Daily Sabah (8 сакавіка 2020). Праверана 20 сакавіка 2020.
  4. Ердоган наказав евакуювати турецьких студентів із 8 країн (руск.). РБК-Украина. Праверана 20 сакавіка 2020.