Расточча
Расточча (укр.: Розточчя, польск.: Roztocze) — параўнальна вузкая ўзгорыстая града на захадзе Украіны (Львоўская вобласць) і ў паўднёва-усходняй Польшчы. Цягнецца ад Львова (на паўднёвым усходзе) да Тамашова, Шчабрэшына і Красніка на паўночным захадзе (Польшча).
Геаграфія
правіцьАбсалютныя вышыні 240-397 м, пераважныя 320-370 м (некаторыя да 400 м). Шырыня пасмы 12-32 км, даўжыня каля 180 км. Ва Украіне цягнецца на 60 км ад Львова да горада Рава-Руская і ўкраінска-польскай мяжы. Расточча ўзвышаецца над прылеглымі раўнінамі (у межах Украіны) — Надсянскаю нізінай (на захадзе) і Надбужанскаю катлавінаю (на паўночным усходзе) — на 100-150 м. На тэрыторыі Польшчы на поўначы яно злучаецца з Холмскім і Люблінскім узвышшамі.
Дзеліцца Расточча на тры часткі: Заходняе, Цэнтральнае (размешчана ў межах Польшчы) і Усходняе (Украінскае Расточча).
Асобныя вяршыні
правіць- Сярэдні Горб (395 м)
- Гостры Горб (350 м)
- Булава (397 м)
- Кубін (378 м)
- Беразнякі (378 м)
- Болтава Гара (360 м)
- Аўсяная Гара (387 м)
Дэмаграфія
правіцьПаселішчы і шляхі размешчаны ўздоўж Расточча, вялікія гарады размешчаны там, дзе пераход праз Расточча лёгкі: Львоў, на паўночным усходзе — Жоўква, Рава-Руская, Бэлз, Тамашоў і іншыя, а на паўднёвым захадзе — Івана-Франкова, Няміраў, Білгарай і іншыя.
Паўночна-заходняе Расточча не з'яўляецца цалкам польскай этнічнай тэрыторыяй. Гэтая частка да 1946 г. ляжала на ўкраінска-польскім этнічным памежжы — Холмшчыне, а амаль усё паўднёва-ўсходняе Расточча і да гэтага часу з'яўляецца часткай ўкраінскай этнічнай тэрыторыі і ўваходзіць у склад Украіны.
Літаратура
правіць- Львівська область. Історико-природничі нариси з краєзнавства. — Львів, 1994. — С. 22.