Рахіў

горад у Закарпацкай вобласці Украіны

Рахіў (укр.: Рахів, ням.: Rachau, венг.: Rahó, чэшск.: Rachov) — горад у Закарпацкай вобласці Украіны на Гуцульшчыне. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Закарпацкай вобласці ў горнай катлавіне на вышыні 430 м над узроўнем мора — самы высакагорны горад і раённы цэнтр ва Украіне. Найбольшы перапад вышынь у Рахiве паміж самай нізкай (400 м) і найбольш высокай (1200 м) вуліцамі. Дзякуючы геаграфічнаму размяшчэнню, унікальнай прыродзе і самабытнай гуцульскай культуры Рахіў вядомы як адзін з самых папулярных турысцка-рэкрэацыйных цэнтраў заходняй Украіны. У горадзе працуюць турбаза, гасцініцы і шэраг прыватных дамоў. У Рахіве размешчана праўленне Карпацкага біясфернага запаведніка.

Рахіў
Рахів
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1447
Першая згадка
Плошча
5,68 км²
Вышыня цэнтра
430 ± 1 м
Насельніцтва
15 197 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3132
Паштовы індэкс
90600
Афіцыйны сайт
Рахіў на карце Украіны
Рахіў (Украіна)
Рахіў
Рахіў (Украіна)
Рахіў

Гісторыя правіць

Датай заснавання Рахiва лічыцца 1447, хоць пісьмовая згадка пра гэта селішча вядома яшчэ з 910 года. Аднымі з першых пасяленцаў Рахава, напэўна, былі гуцулы з Галічыны — Мельнічукi, Варохты і іншыя. Сяляне займалiся авечкагадоўляй, рыбалоўствам, паляваннем, пчалярствам. Жылі ў курных хатах-буданах, пасля будавалі гуцульскія хаты-гражды.

У XIII ст. Венгрыя цалкам авалодала горнымі раёнамі Закарпацця. Паступова сюды сталі прыбываць і сяліцца тут венгерскія феадалы.

Пацярпеў Рахiў і ад татара-мангольскага іга. У 1241 шасцідзесяцітысячная арда хана Батыя перайшла цераз Карпаты ў Венгрыю. За перыяд свайго панавання татара-манголы агнём і мячом спустошылі i зруйнавалi амаль усе сёлы i гарады.

Пасля адступлення заваёўнікаў у Закарпацце вяртаюцца венгерскія феадалы. Пасля паражэння ў бітве пад Могачам у 1526 Венгрыя распалася. Большая частка Закарпацця трапіла ў васальную залежнасць ад Турцыi, а астатняя тэрыторыя апынулася пад уладай Габсбургаў. У пачатку XIV ст. зараджаецца апрышкаўскi рух. Рахiўчане бралі актыўны ўдзел у атрадах народных мсціўцаў І. Пынці, Ф. Бойка, І. Пысклывага, А. Доўбуша, В. Баюрака, што навальнiцаю праносiлiся па Карпатах.

У часы ўваходжання Закарпацкіх зямель у склад Аўстра-Венгрыі сюды было пераселена шмат нямецкіх каланістаў, з удзелам якіх адбывалася станаўленне лесаперапрацоўчай галіны. У 1896 Рахiў стаў павятовым мястэчкам — цэнтрам Цісадалінянскага павета (акругі) Марамароскага камітата. З пачатку XX ст. вядома пячаць паселішча — з выявай галавы аленя, павернутай у левы геральдычны бок.

У лістападзе 1918 рахаўчане рашуча падняліся на барацьбу за вызваленне і ўз’яднанне краю з украінскім народам. 8 лістапада 1918 у сяле Ясіня была ўтворана Гуцульская рэспубліка на чале са Сцяпанам Клачуракам, якая пратрымалася да мая 1919. 14 студзеня яе войскі з боем вызвалілі Рахiў ад венгерскай адміністрацыі і войскаў.

У чэрвені 1920 Рахiў увайшоў у склад Чэхаславацкай рэспублікі[1].

Фашысцкая акупацыя часоў другой сусветнай вайны завяршылася заняццем горада, як і ўсяго Закарпацця, часцямі Чырвонай Арміі ў кастрычніку 1944 года. У 1945 Рахiў, як і ўсё Закарпацце, увайшоў у склад УССР.

Клімат правіць

Клімат на Рахіўшчыне ўмерана кантынентальны з ярка выяўленай пояснасцю: у нізіне — умераны, з цёплым летам і адносна мяккай зімой; у вярхоўях — рэзка кантынентальны, з халоднай і працяглай зімой і халаднаватым дажджлівым летам. Сярэдняя студзеньская тэмпература −4,8 °C, сярэдняя тэмпература ліпеня 18 °C, а сярэдняя гадавая тэмпература паветра складае 7,4 °C. Перыяд з тэмпературай звыш плюс 10 °C складае 147 дзён. Цяплей у раёне сяла Луг, а халадней на Гаверле. Пераважаюць вятры заходняга і паўднёва-заходняга кірунку.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва
1989 2001 2012
15 812 15 241 15 197

Нацыянальны склад:

  • Украiнцы — 83,8 %
  • Венгры — 11,6 %
  • Румыны — 3,2 %
  • Рускiя — 0,8 %

Транспарт правіць

Ходзяць прыгарадныя дызель-цягнікі ў Каламыю і Івана-Франкоўск, робячы прыпынкі ў Білыні, Квасах, Ясыне, Варохце, Татараве, Мыкулычыне, Ярэмчы, Дэлятыне і інш.

Зноскі

  1. Preclík, Vratislav. Masaryk a legie (Masaryk and legions), váz. kniha, 219 pages, first issue vydalo nakladatelství Paris Karviná, Žižkova 2379 (734 01 Karvina, Czech Republic) ve spolupráci s Masarykovým demokratickým hnutím (in association with Masaryk Democratic Movement, Prague), 2019, ISBN 978-80-87173-47-3, pages 35—53, 106—107, 111—112, 124—125, 128, 129, 132, 140—148, 184—199.