Раіса Міхайлоўская

Раіса Міхайлоўская (нар. 3 сакавіка 1960) — беларуская праваабаронца[1], узначальвае Беларускі дакументацыйны цэнтр.

Раіса Міхайлоўская
Род дзейнасці праваабаронца
Дата нараджэння 3 сакавіка 1960(1960-03-03) (64 гады)
Месца нараджэння

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзілася ў Клайпедзе 3 сакавіка 1960 года. Вучылася ў БДУ. У 1993 годзе прыйшла на працу ў выдавецтва СП «Мока-Далфінг». У 1995 годзе яе запрасілі на пасаду начальніка выдавецка-паліграфічнага аддзела ў другую фірму «Красіка-Прынт», якая належала бізнесмену Анатолю Красоўскаму. У гэты перыяд пазнаёмілася з праваабаронцам Алегам Волчакам, які быў дэпутатам Мінскага гарсавета і як юрыст актыўна дапамагаў пацярпелым. У іх нарадзілася думка аб’яднацца ў праваабарончую структуру. Летам 1998 года прыхільнікі гэтай ідэі сабраліся на ўстаноўчы сход, а 10 верасня міністэрства юстыцыі зарэгістравала грамадскую арганізацыю «Прававая дапамога насельніцтву». Раіса Міхайлоўская працавала ў «Прававой дапамозе насельніцтву» выканаўчым дырэктарам, была заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты «Грамадзянін і закон». Паступіла ў Мінскі інстытут кіравання на спецыяльнасць «Правазнаўства». Скончыла праваабарончыя курсы ў Варшаве, стажыравалася ў ЗША і праходзіла трэнінг у Канадзе[2].

У 2008 годзе ўзначаліла Цэнтр па правах чалавека і кіравала ім да 2012 года. У кастрычніку 2012 года пачаў сваю дзейнасць зарэгістраваны ў Літве «Беларускі дакументацыйны цэнтр». Аўтар сцэнару фільма-расследавання крывавай дзейнасці «эскадронаў смерці» «Банда», 2015 год[3]. Раіса Міхайлоўская аказвае дапамогу сем’ям зніклых беларускіх палітыкаў, задзейнічае пры гэтым нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны. У тым ліку працавала з кейсамі ў КПЧ ААН Ульяны Захаранка (права на жыццё і прызнанне Юрыя Захаранкі памерлым)[4].

У 2013 годзе стала першай жанчынай, узнагароджанай прэміяй Юрыя Захаранкі «Рыцар года — З адкрытым забралам», якая ўручаецца праваабаронцамі і аргкамітэтам па стварэнні руху ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане «Абаронцы Айчыны»[5]. У 2017 годзе стала лаўрэатам дзявятай Нацыянальняй прэміі беларускіх праваабаронцаў у намінацыі «Праваабаронца года»[6].

Замужам, мае дачку, унучку і ўнука.

Зноскі

Спасылкі правіць