Роберт Фінк (англ.: Robert Finke; нар. 6 лістапада 1999, Кліруотэр, Фларыда) — амерыканскі плывец, двухразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа ў заплывах на 800 метраў і 1500 метраў вольным стылем сярод мужчын, чэмпіён 2022 гады.

Роберт Фінк
англ.: Robert Finke
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[1]
Спецыялізацыя плаванне[d][3]
Клуб Florida Gators swimming and diving[d][4]
Нарадзіўся 6 лістапада 1999(1999-11-06)[1] (24 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 1,85 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фінк вядомы сваім сябрам па мянушцы Бобі. У цяперашні час ён выступае за каманду Універсітэта Фларыды ў Гейнсвіле, штат Фларыда.

Біяграфія і спартовая кар’ера

правіць

Нарадзіўся 6 лістапада 1999 года ў Фларыдзе, ЗША.

У 14 гадоў Фінк пабіў рэкорд чэмпіянату штата Фларыда ва ўзроставай групе (FLAGS) на 800 м вольным стылем з часам 8:25.20. Ён пабіў рэкорд спаборніцтваў на 1500 м вольным стылем, паказаўшы час 15:56,82. Фінк таксама выйграў чэмпіянат ЗША па плаванні сярод юніёраў на адкрытай вадзе, заняўшы першае месца сярод плыўцоў маладзейшых за 18 гадоў. Фінк фінішаваў сёмым у агульным заліку ў складзе як прафесійных плыўцоў на адкрытай вадзе, так і студэнцкіх плыўцоў.

Роберт Фінк у цяперашні час займаецца плаваннем ва Універсітэце Фларыды ў Гейнсвіле, штат Фларыда. Фінк дапамог мужчынскай камандзе Florida Gators па плаванні і скачках у ваду з Універсітэта Фларыды набраць шмат ачкоў на спаборніцтвах чэмпіянатаў канферэнцый 2019, 2020 і 2021 гадоў. Галоўны трэнер Фінк — Энтані Несці.

Зноскі