Робін Ша́рма (англ.: Robin Sharma, нар. 16 чэрвеня 1967) — канадскі пісьменнік, адзін з самых вядомых у Паўночнай Амерыцы спецыялістаў па матывацыі, лідарстве і развіцці асобы.

Робін Шарма
англ.: Robin Sharma
Род дзейнасці пісьменнік, адвакат, аратар, documentary participant
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1964(1964-06-16)[1] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Сайт robinsharma.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Робін Шарма атрымаў ступень juris doctor, працаваў адвакатам, пазней выпусціў сваю першую кнігу.

Аб’яднаўшы заходнія тэхналогіі дасягнення поспеху і максімальнай працаздольнасці з усходняй мудрасцю ўдасканалення розуму, цела і духу, ён пачаў дапамагаць іншым людзям у павышэнні якасці жыцця. Займаецца трыятлонам і тхэквандо.

Робін Шарма з’яўляецца пастаянным удзельнікам радыё- і тэлепраграм кампаній «CBC» і «CBS», а яго выступленні апублікаваны ў такіх вядомых друкаваных выданнях, як «USA Today», «National Post» і «The Globe and Mail».

Актыўна займаецца стварэннем дабрачыннай арганізацыі «Дзіцячы Фонд Робіна Шармы», якая паставіла перад сабой мэту дапамагчы дзецям з бедных сем’яў у дасягненні сваіх жаданняў.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 18 лістапада 2019.
  2. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.