Бярновічы

вялікалітоўскі шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Бярновічаў)

Бярновічы гербу ўласнага «Бярновіч» — вялікалітоўскія ваенныя і дзяржаўныя дзеячы. Валодалі маёнткамі ў Менскім і Новагародскім ваяводствах. Выводзілі свой род з Прусіі ад 1560 года.

Найбольш вядомыя правіць

  • Ян — заснавальнік роду. Упершыню згадваецца ў 1683 як маёр войска ВКЛ. Стольнік вендэнскі.
  • Юрый Вільгельм — стольнік вендэнскі з 1701 г., у 1704—07 на вайсковай службе.
  • Міхал (24.9.1734 — пасля 1802) — староста крэўскі (1764), суддзя земскі новагародскі (1783), слуцкі падкаморы (1792) і павятовы маршалак (1795—1802). Заснаваў у сваім маёнтку Бабоўня мястэчка.
  • Сэрвацы Станіслаў Антон (14.5.1784 — каля 1835) — старшыня мінскага галоўнага і памежнага судоў, старшыня галоўных судоў Мінскай губерні, слуцкі павятовы маршалак (1808—11).

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).