Роза Іосіфаўна Ганчарова

Роза Іосіфаўна Ганчарова (нар. 10 сакавіка 1938, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі. Доктар біялагічных навук (1991). прафесар[2]. З’яўляецца членам бюро навуковага савета па радыебіялогіі РАН. Узнагароджана юбілейным медалём «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Роза Іосіфаўна Ганчарова
Дата нараджэння 10 сакавіка 1938(1938-03-10) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук[1] (1991)
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1960 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, атрымала размяркаванне на працу ў Інстытут біялогіі АН БССР. 3 1963 года у Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.

У 1992 годзе была абрана на пасаду загадчыка створанай лабараторыі антымутагенезу (у 2005 годзе перайменавана ў лабараторыю генетычнай бяспекі) ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі».

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па праблемах антымутагенезу, генетычнай таксікалогіі (мутагены навакольнага асяроддзя), радыяцыйнай генетыкі (генетычныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы).

Мае публікацыі ў часопісах з высокім індэксам цытавання.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ганчарова Роза (Ружа) Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1997. — Т. 6 : Гальцы-Дагорн. — С. 33.
  • Ганчарова Роза (Ружа) Іосіфаўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 421.
  • Гончарова Роза (Ружа) Иосифовна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. — Минск : БелЭн, 2006. — Т. 3 : Герасименко-Картель. — С. 121.