Ромул
Ромул (лац.: Romulus) — легендарны заснавальнік Рыма і першы цар рымскі. Жыў у 7 стагоддзі да н.э.. Паводле легенды, ён і яго брат Рэм былі дзецьмі бога Марса і вясталкі Рэі Сільвіі, нашчадкамі міфічнага Энея, якіх Амулій, які таксама з'яўляўся нашчадкам Энея, укінуў у раку Тыбр з мэтай знішчыць магчымых прэтэндэнтаў на царскі сталец. Аднак Ромул і Рэм былі цудам выратаваны ваўчыцаю і выкармлены яе малаком, а калі іх адабралі ў ваўчыцы, іх выхоўвала жонка царскага пастуха Фаустула. Легенда прыпісвае Ромулу апрача заснавання Рыма падзел рымскіх грамадзян на патрыцыяў і плебеяў, заснаванне сената як дарадчага органа пры кіраўніку, а таксама арганізацыю войска. Сярод сваіх аднагодак Ромул і Рэм, як сцвярджае паданне, вылучаліся мужнасцю, розумам, прыгажосцю і высакароднасцю, што нібыта сведчыла пра іх боскае паходжанне.
Ромул лац.: Romulus | |||
![]() | |||
Капіталійская валчыца, якая корміць Ромула і Рэма | |||
| |||
---|---|---|---|
753 да н.э. — 716 да н.э. | |||
Пераемнік | Нума Пампілій | ||
Дзейнасць | старажытнарымскі палітык, старажытнарымскі ваенны | ||
Нараджэнне | каля 771 да н.э. | ||
Смерць | 5 ліпеня 717 да н.э. | ||
Бацька | Марс | ||
Маці | Рэя Сільвія | ||
Жонка | Герсілія[d] | ||
Дзеці | Прыма[d] і Авілій[d] | ||
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.141. ISBN 5-343-00151-3.
Папярэднік: няма |
Цар Рыма 753 да н.э.—717 да н.э. |
Пераемнік: Нума Пампілій |
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ромул
- Плутарх (біяграфіі Ромула, Нумы Пампілія і Каміла)