Старажытнарымскія цары
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Спіс цароў Старажытнага Рыма)
Старажытнарымскія цары — легендарныя і напаўлегендарныя кіраўнікі Старажытнага Рыма ў дарэспубліканскі перыяд, якія сумяшчалі найвышэйшую дзяржаўную ўладу з першасвятарствам. Першым з іх называлі паўбога Ромула, заснавальніка горада. Усяго традыцыйны спіс, вядомы ад рымскіх гісторыкаў, уключае сем цароў:
Цар | Гады пры ўладзе |
---|---|
Ромул | (753 — 716 да н. э.) |
Нума Пампілій | (715 — 674 да н. э.) |
Тул Гастылій | (673 — 642 да н. э.) |
Анк Марцый | (642 — 617 да н. э.) |
Луцый Тарквіній Прыск | (616 — 579 да н. э.) |
Сервій Тулій | (578 — 535 да н. э.) |
Луцый Тарквіній Ганарлівы | (535 — 509 да н. э.) |
Супраць Тарквінія Ганарлівага, паводле рымскіх гісторыкаў, паднялося паўстанне, цар і яго сыны былі выгнаныя, а ў Рыме ўсталявалася рэспубліка.