Рослаўскі гісторыка-мастацкі музей

Рослаўскі гісторыка-мастацкі музей — краязнаўчы музей у Рослаўле Смаленскай вобласці.

Рослаўскі гісторыка-мастацкі музей
Гісторыка-мастацкі музей. Рослаўль.png
Адкрыты 1920
Памеры фонду 26 тыс.
Тэлефон (48134) 6-58-49
Дырэктар Ірына Сяргееўна Іванова
Білет 20-50 р.

ГісторыяПравіць

У ліпені 1918 годзе створана Рослаўскае таварыства вывучэння мясцовага краю, пры якім тады ж ім быў заснаваны натуральна-гістарычны музей. Аснову музея склалі археалагічная і мінералагічная калекцыі Сакалоўскага. Рослаўскі Увыканкам вылучыў двухпавярховы асабняк Фунцікава, рэквізаваны новай уладай у гаспадара для патрэб музею, аднак яшчэ два гады экспазіцыя была недаступная для наведвальнікаў з-за адсутнасці музейнага абсталявання.

7 лістапада 1920 года адбылося адкрыццё музея прыроды і гісторыі краю. У ім было сем аддзелаў — мінералагічны, археалагічны, палеанталагічны, заалагічны, этнаграфічны, нумізматычны і мастацкі, а таксама бібліятэка. З’яўляючыся нязменным загадчыкам і захавальнікам музея, Сакалоўскі быў аўтарам шматлікіх навукова-папулярных артыкулаў у газеце «Камуніст». Падрыхтаваў для друку некалькі ўласных прац, пасля часткова выдадзеных Я. Лаўданскім. С. М. Сакалоўскі ўзначальваў музей аж да сваёй смерці ў 1927 годзе. Пасля смерці Сакалоўскага музею было прысвоена яго імя.

Падчас Другой сусветнай вайны ўвесь збор Рослаўскага музея быў страчаны. Цудам уцалеў каменны ідал.

Ізноў музей быў адкрыты 20 кастрычніка 1962 г. З 1977 па 1990 гг. ён з’яўляўся філіялам Смаленскага гістарычнага і архітэктурна-мастацкага музея-запаведніка.

У цяперашні час музей займае два будынкі. Пастаянная экспазіцыя размешчана ў былым гатэлі I класа (помнік архітэктуры XIX стагоддзя), які знаходзіцца па адрасе вул. Пралетарская, 63. Галоўнай выставачнай пляцоўкай горада стала Выставачная зала, адкрытая ў 1985 г. у памяшканні былой Казанска-Пятніцкай царквы. Цяпер зала размешчана ў будынку гарадскога Дома культуры на пл. Леніна.

Зноскі