Ростра (лац.: rostra, множны лік ад лац.: rostrum, нос карабля) — у Старажытным Рыме прамоўніцкая трыбуна на форуме. Трыбуна атрымала такую назву, з прычыны таго, што была ўпрыгожана насамі варожых караблёў (гл. ростр), захопленых рымлянамі ў 338 да н.э. пры Анцыўме падчас Лацінскай вайны 340—338 да н.э.

Рэканструкцыя ростры Аўгуста
Руіны ростры на форуме

Першапачаткова трыбуна аратараў у рэспубліканскі перыяд знаходзілася на каміцыі — Rostra Vetera. Яна была пабудавана каля 500 года да н.э. Рэшткі старой ростры са ступенямі з туфу былі раскапаны археолагамі[1].

Ростра была адрэстаўравана пры Аўгусце насамі караблёў егіпецкай царыцы Клеапатры VII пасля паражэння яе флоту ў 31 да н.э. у бітве пры Акцыі. У перыяд 1-й Пунічнай вайны260 да н.э.), у гонар перамогі над карфагенянамі ў марской бітве пры Мілах на форуме ў Рыме была збудавана растральная калона, упрыгожаная насамі захопленых караблёў.

У перыяд позняга класіцызму (ампіра) традыцыя была адроджана, у гонар марскіх перамог, сталі ўзводзіцца растральныя калоны.

Зноскі

  1. Freyberger K. Daa Forum Romanum. стар. 30

Спасылкі правіць