Румынская нацыянальная фасцыя

Румынская нацыянальная фасцыя (рум.: Fascia Naţională Română) — невялікая фашысцкая арганізацыя, якая дзейнічала ў Румыніі кароткі час у 1920-я гады.

На чале з Цітусам Віфарам, група выйшла з Нацыянальнай фашысцкай партыі ў 1921 годзе і на піку свайго развіцця налічвала 1500 членаў. Асноўнай ідэалогіяй стаў нацыянал-сацыялізм, хоць у цэлым яны працягвалі палітыку карпаратывізму, зямельнай рэформы і падтрымлівалі стварэнне сельскагаспадарчых кааператываў. Галоўнымі абласцямі ўплыву руху была Малдавія, Букавіна і Банат[1].

Партыя аб’ядналася з Нацыянальным італа-румынскім культурным і эканамічным рухам у 1923 годзе, каб сфармаваць Нацыянальны фашысцкі рух.

Заўвагі правіць