Руслан Іванавіч Гунчак

(Пасля перасылкі з Руслан Гунчак)

Руслан Гунчак (нар. 9 жніўня 1979) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. Часам таксама гуляў на пазіцыі абаронцы. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Валока».

Футбол
Руслан Гунчак
Ruslan Hunchak.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Руслан Іванавіч Гунчак
Нарадзіўся 9 жніўня 1979(1979-08-09)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 186 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1998 — 2001 Сцяг Украіны Букавіна (Чарнаўцы) 95 (13)
2002 Сцяг Украіны Прыкарпацце (Івана-Франкоўск) 17 (0)
2002 — 2004 Сцяг Украіны Ільічовец (Марыупаль) 45 (2)
2004   Сцяг Украіны Ільічовец-2 (Марыупаль) 4 (2)
2004 — 2005 Сцяг Украіны Металіст (Харкаў) 24 (4)
2005 — 2009 Сцяг Украіны Харкаў 92 (10)
2009 Сцяг Украіны Лужаны 4 (1)
2009 — 2010 Сцяг Азербайджана Сімург (Закаталы) 34 (7)
2010 — 2012 Сцяг Украіны Букавіна (Чарнаўцы) 75 (30)
2013 — 2016 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 117 (15)
2017 Сцяг Украіны Букавіна (Чарнаўцы) 1 (0)
2017 Сцяг Украіны Валока
2018 Сцяг Украіны Крэмінь (Пістынь)
Трэнерская кар’ера
2017 Сцяг Украіны Букавіна (Чарнаўцы) гул. тр.
2018 Сцяг Украіны Нэпалокіўці
2019 — Сцяг Украіны Валока

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.


Клубная кар’ераПравіць

Дэбютаваў у чэмпіянаце Украіны (Першая ліга) у 1998 у складзе чарнавіцкай «Букавіны». У 2002—2009 выступаў за клубы ўкраінскай Прэм’ер-лігі. Пасля сезону ў Азербайджане вярнуўся ў «Букавіну», у складзе якой стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі 2010/11.

«Нафтан»Правіць

У лютым 2013 перайшоў у наваполацкі «Нафтан». Хутка стаў адным з лідараў каманды, у адсутнасць Алега Шкабары быў капітанам. Спачатку гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, потым апусціўся да цэнтральнага абаронцы.

У снежні 2013 пакінуў клуб у сувязі з заканчэннем кантракта, але неўзабаве вярнуўся ў Наваполацк і ў лютым 2014 падпісаў новы кантракт[2]. У сезоне 2014 працягваў быць асноўным абаронцам навапалачан, па выніках сезону правёў на полі найбольшую колькасць часу сярод усіх ігракоў Вышэйшай лігі. За сезон забіў 7 мячоў (большую частку з пенальці).

У лютым 2015 яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[3]. У 2015—2016 заставаўся асноўным цэнтральным абаронцам «Нафтана». У снежні 2016 года прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[4], аднак пазней далучыўся да «Букавіны» ў якасці гуляючага трэнера, правёў у гэтай якасці першую палову 2017 года.

Апошнія гадыПравіць

Улетку 2017 года пакінуў «Букавіну», а ў жніўні прыняў прапанову выступаць за аматарскі клуб «Валока» ў чэмпіянаце Чарнавіцкай вобласці. У 2018 годзе згуляў адзін матч за «Крэмінь» (Пістынь) у чэмпіянаце Івана-Франкоўскай вобласці, пасля чаго канчаткова завяршыў кар’еру.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць