Руслан Мікалаевіч Найдзен
Руслан Мікалаевіч Найдзен (нар. 9 чэрвеня 1954, с. Мяжэг, Комі АССР) — беларускі дызайнер і графік. Член Беларускага саюза дызайнераў.
Руслан Мікалаевіч Найдзен | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дызайнер, графік |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 9 чэрвеня 1954 года ў сяле Мяжэг Комі АССР.
У 1980 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут.
З 1999 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на кафедры графічнага дызайну.
У 2013 годзе разам з паэтам Арцёмам Кавалеўскім зрабіў вiзуальна-паэтычны праект «Акры».
У 2017 годзе правёў выставу «Да яйка» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з працамі сваіх студэнтаў з БДАМ.
У 2018 годзе правёў выставу «Плакат» у НЦСМ з лепшымі плакатнымі працамі сваіх студэнтаў з БДАМ.
Член Беларускага саюза дызайнераў з 1988 года, член Беларускага саюза мастакоў з 2003 года.
Жыве і працуе ў Мінску.
Літаратура
правіць- Н. В. Федасеенка. Белорусский союз дизайнеров. — Мінск: Белорусский союз дизайнеров, 1998. — С. 316.
Спасылкі
правіць- http://ncsm.by/calendar/vystavka-plakat-po-uchebnomu-proektu-ruslana-najdena
- http://calligraphy-expo.com/participants/_Ruslan_Naiden
- https://bdam.by/%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%84%D0%B5%D1%81%D1%81%D0%BE%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%BE-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%BF%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9-%D1%81%D0%BE%D1%81-11/
- https://www.sb.by/articles/filosofiya-rebusov.html
- https://zviazda.by/be/news/20171117/1510930532-forma-sutnasci-spachatku-bylo-yayka