Рыгор Іванавіч Мажаеў

Рыго́р Іва́навіч Мажа́еў — першы дырэктар Мінскага гадзіннікавага завода.

Рыгор Іванавіч Мажаеў
1-ы Дырэктар Мінскага гадзіннікавага завода
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Аляксей Казанцаў
Нараджэнне 1904
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

1 снежня 1953 года Рыгор Іванавіч Мажаеў узначаліў дырэкцыю будуючагася Мінскага гадзіннікавага завода. Пачатак стварэнню гадзіннай прамысловасці ў Беларусі быў пакладзены Пастановамі Савета Міністраў СССР і Савета Міністраў БССР № 1134 ад 22 верасня 1953 года. Будаўніцтва завода ў Мінску меркавалася ажыццявіць у перыяд з 1954 па 1960 год.

Біяграфія першага дырэктара Мінскага гадзіннікавага завода тыповая для многіх кіраўнікоў таго перыяду. Нарадзіўся ў сям’і селяніна-бедняка. У 1936 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі, быў першым сакратаром Брэсцкага падпольнага гаркама КП(б)Беларусі. З 1947 па 1953 год працаваў намеснікам міністра харчовай прамысловасці БССР.

Працаваў на пасадзе дырэктара МГЗ да выхаду на пенсію ў 1963 годзе.

Узнагароды правіць

За ўдзел у партызанскім руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны і дасягненні ў працы ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.