Рыгор Максімавіч Астроўскі
Рыго́р Максі́мавіч Астро́ўскі (1890, в. Востраў Пінскага павета — 1974) — грамадскі дзеяч, адзін з кіраўнікоў Палескага паўстання ў 1918—1919 гадах, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў.
Рыгор Максімавіч Астроўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1974 |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў в. Востраў Пінскага павета. З 1914 — член партыі левых эсэраў, з 1918 — у РКП(б). Дэлегат II, IV, V Усерасійскіх з’ездаў Саветаў. У лістападзе 1917 — загадчык зямельнага аддзела Палескага павятовага рэўкама ў Лунінцы. На I з’ездзе Саветаў Пінскага павета зацверджаны наркамам земляробства павета. З прыходам нямецкіх войскаў пераехаў у Смаленск.
Старшыня Палескага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ў Лунінцы з канца снежня 1918 года.
У 1930-я гады працаваў памочнікам галоўнага пракурора транспарту СССР, пражываў у Маскве.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага раёна. — Мн., 1995.