Рыгор Паўлавіч Касячэнка
Рыгор Паўлавіч Касячэнка (12 снежня 1961, в. Дэрэвыны, Гараднянскі раён, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат педагагічных навук.
Рыгор Паўлавіч Касячэнка | |
---|---|
Нараджэнне |
12 снежня 1961 (62 гады) |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 12 снежня 1961 года ў в. Дэрэвыны Гараднянскага раёна Чарнігаўскай вобласці УССР[1].
У 1977 годзе, пасля заканчэння сярэдняй школы, паступіў у Гомельскае тэхнічнае вучылішча № 35, а затым у 1979 годзе — у Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум прафтэхадукацыі[1].
Працоўную дзейнасць пачаў у 1985 годзе майстрам вытворчага навучання Гомельскага СПТВ № 67. У 1993 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Фізічная культура»[1].
Вучобу ў ВНУ сумяшчаў з працай на пасадах начальніка вучэбна-спартыўнага аддзела Гомельскага абласнога савета «Працоўныя рэзервы», начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Гомельскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту, інжынера аддзела вытворча-тэхнічнага забеспячэння ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама[1].
У 1998 годзе прызначаны дырэктарам Гомельскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту.
З 1999 па 2006 гады — прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай працы, прарэктар па эканоміцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
У 2003 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
З 2006 па 2010 гады працаваў начальнікам эканамічнага ўпраўлення Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. 30 верасня 2010 года прызначаны першым намеснікам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[2].
23 чэрвеня 2011 года ў Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фармаванне гатоўнасці педагога вышэйшай фізкультурнай школы Рэспублікі Беларусь да вядзення навукова-даследчай работы з улікам прафесійных інтарэсаў і патрэбаў»[3].
24 студзеня 2012 года абраны намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі[4].
З 19 чэрвеня 2012 года[5][6] па 2017 года працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
14 кастрычніка 2012 года на пазачарговай канферэнцыі БФЛА абраны старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі[7], 25 верасня 2014 года склаў паўнамоцтвы ў сувязі з загружанасцю на асноўнаму месцы працы[8]. Няпоўныя два гады старшынства Касячэнкі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі называюць гадамі ліхалецця[9].
З лютага 2020 года працуе дырэктарам ТАА «Тэнісная школа спартыўнага майстэрства»[10][11].
Жанаты, мае сына.
Узнагароды
правіць- падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- нагрудны знак Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ а б в г Прызначэнні, абранні(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ Кадровый день у Главы государства
- ↑ Формирование готовности педагога высшей физкультурной школы Республики Беларусь к ведению научно-исследовательской работы с учетом профессиональных интересов и потребностей
- ↑ Летние виды. Легкая атлетика. Бадуев и Косяченко стали заместителями председателя БФЛА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ Приказ Министерства спорта и туризма Республики Беларусь от 19 июня 2012 года № 90-к
- ↑ История БГУФК
- ↑ Соло молчалиных(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ Вадим Девятовский избран руководителем Белорусской федерации легкой атлетики
- ↑ Отчетно-выборная конференция БФЛА. Свет и тени четырехлетнего цикла(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ Состоялось расширенное заседание Главного тренерского совета с участием Председателя РОО «БТФ» Тетерина С. С.
- ↑ Национальная академия тенниса Беларуси. Контакты Архівавана 9 ліпеня 2021.