Архібіскупы рыжскія
(Пасля перасылкі з Рыжскі архібіскуп)
Архібіскупы рыжскія фармальна прызначаліся Папам Рымскім і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі і з’яўляліся як духоўнымі, так і свецкімі кіраўнікамі Рыжскага архібіскупства, а таксама вяршэнствавалі над 7 біскупамі Лівоніі і Прусіі.
За ўсю гісторыю Рыжскага архібіскупства яго ўзначальвалі 20 архібіскупаў і 4 лівонскія біскупы.
Спіс лівонскіх (рыжскіх) біскупаў
правіць- Мейнард Зегеберг, 1186 — 14.08.1196
- Бертольд Шультэ, 1196 — 24.07.1198
- Альберт Буксгеўдэн, 1199 — 17.01.1229
- Мікалай Наўэн, 1229—1253
Спіс рыжскіх архібіскупаў
правіць- Альберт II Зуэрбер 1245—1273
- Іаган I Лунен, 1273—1284
- Іаган II Фехта, 1285—1294
- Іаган III Шверын, 1294 ?1300
- Ізарнус Фантыяна 1300—1302
- Енс Лунд, 1302—1304
- Фрыдрых Пернштэйн, 1304—1341
- Энгельберт Долен, 1341—1347
- Бромхальд Фюнфгаўзен, 1348—1369
- Зігфрыд Бломберг 1370—1374
- Іаган IV Зінтэн, 1374—1393
- Іаган V Валенродэ, 1393—1418
- Іаган VI Амбундзі, 1418—1424[1]
- Хенінг Шарпенберг, 1424—1448
- Сільвестр Стодэвешэр, 1448—1479
- Sede vacante (незанята), 1479—1484
- Міхаэль Хільдэбранд, 1484—1509
- Яспер Ліндэ, 1509—1524
- Іаган VII Бланкенфельд, 1524—1527
- Томас Шонінг, 1528—1539
- Вільгельм Брандэнбург, 1539—1563
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Wendehors, Alfred (1989). Das Stift Neumünster in Würzburg(ням.). Walter de Gruyter. p. 503. ISBN 3110120577. Праверана 2009-07-22.