Рык Дамс
Хендрык Юлс Жозеф (Рык) Дамс (нар. 18 жніўня 1959, Арсхот) — бельгійскі і фламандскі палітык, парламентарый, міністр у 1999—2003 гадах. Кіраўнік ПАСЕ з 2020 года.
Рык Дамс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 жніўня 1959 (65 гадоў) |
||||||
Жонка | Сафі Пекрыё[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПа адукацыі інжынер гандлю і магістр планавання і развіцця прамысловасці. З 1980-х гг. займаўся палітычнай дзейнасцю ў складзе фламандскіх ліберальных аб’яднанняў. З’яўляецца членам палітычнай партыі «Фламандскія лібералы і дэмакраты».
Быў дарадцам па фінансавых і эканамічных пытаннях у федэральным урадзе. У 1987 годзе атрымаў дэпутацкі мандат у Палаце прадстаўнікоў. Ён паспяхова балатаваўся на перавыбранне на наступных выбарах (1991, 1995, 1999, 2003 і 2007). У перыяд з 1989 па 1994 гады быў адначасова мэрам Арсхота. Пазней ён быў дарадцам у Лёвене (з 2006) і ў Герэнце.
У першым урадзе Гі Верхофстата (1999—2003) займаў пасаду міністра тэлекамунікацый і дзяржаўных прадпрыемстваў. Пазней цягам трох гадоў узначальваў дэпутацкае аб’яднанне ПДВ, а ў 2006—2007 гадах — камітэт замежных спраў. Ён прадстаўляў бельгійскі парламент у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У 2010 годзе абраны ў склад федэральнага Сената, а ў 2014 атрымаў мандат у парламенце Фламандскага рэгіёна[1]. Быў абраны ў склад Сената на пяць гадоў[2]. У 2019 годзе быў дэлегаваны ў склад вышэйшай палаты Федэральнага парламента наступнага склікання[3].
Кавалер Камандорскага Крыжа Ордэна Леапольда.
Зноскі
- ↑ Informacje na stronie polling2014.belgium.be (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014. Праверана 22 мая 2021.
- ↑ Rik Daems (гал.). senaat.be. Праверана 22 мая 2021.
- ↑ Open Vld coöpteert Rik Daems (гал.). hln.be (8 lipca 2019). Праверана 9 ліпеня 2019.
Спасылкі
правіць- Rik Daems (гал.)(недаступная спасылка). lachambre.be. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2021. Праверана 22 мая 2021.