Рыхард Герстль (14 верасня 1883 — 4 лістапада 1908) — аўстрыйскі мастак-экспрэсіяніст.

Рыхард Герстль
ням.: Richard Gerstl
Фатаграфія
Дата нараджэння 14 верасня 1883(1883-09-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1908(1908-11-04)[3][4][…] (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Emil Gerstl[d]
Маці Maria Gerstl[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Уплыў Christian Griepenkerl[d][5] і Franz Lefler[d][5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Герстль, 1905
 
Аўтапартрэт

Нарадзіўся ў багатай сям’і: яго бацька Эміль Герстлен быў габрэйскім гандляром, а маці Марыя (народжаная Пфайфер) — аўстрыйкай. Вучыўся ў школе піярыстаў, але быў выключаны з-за крайняй імпульсіўнасці, незалежнасці меркаванняў і бунтарскага характару. У 1898 годзе паступіў у Акадэмію прыгожых мастацтваў у Вене, якую таксама не скончыў. Падчас вучобы адмаўляўся ўспрымаць вядучую ролю венскай сецэсіі. Расчараваны адсутнасцю ўспрымання яго манеры малявання, з уласцівай яму ўпартасцю ў дасягненні мэтаў, Герстлен на працягу наступных двух гадоў займаўся тытанічнай самаадукацыяй пры адсутнасці афіцыйнага прызнання. Часта пісаў пейзажы і партрэты. Пра яго працы казалі, што на іх нябачна прысутнічае Фрэйд. З лета 1901 года працягваў вучыцца жывапісу пад кіраўніцтвам Сымона Халошы ў трансільванскім горадзе Надзьбанья і Генрыха Лефлера ў Вене.

Акрамя жывапісу, цікавіўся музыкай і філасофіяй, падтрымліваў цесныя кантакты з кампазітарамі Арнольдам Шонбергам, Аляксандрам фон Цэмлінскім, якія жылі з ім у адным доме, а таксама Густавам Малерам і Альбанам Бергам.

Зноскі