Рэвальвер
Рэвальвер — тып кароткастволавай агнястрэльнай зброі. У адрозненне ад пісталета, патроны ў ім размяшчаюцца ў няз'ёмным барабане (умяшчальнасць 5—8 патронаў), ячэйкі якога з'яўляюцца адначасова патроннікамі. Падача чарговага патрона ажыццяўляецца шляхам правароту барабана. Для перазарадкі ў большасці рэвальвераў барабан адкідваецца набок.
Рэвальвер быў запатэнтаваны 25 лютага 1836 года Сэмюэлем Кольтам.
Вартасці і недахопы
правіцьВартасці:
- У час стрэлу не пераводзіцца энергія на выкід гільзы
- Даўгавечнасць (большая чым у пісталетаў, бо зношваецца толькі ствол рэвальвера)
- Калі патрон не стрэліў, не трэба зноў узводзіць засаўку для паўторнага стрэлу, дастаткова проста яшчэ раз націснуць на курок
Недахопы
- Доўгі час перазарадкі барабана