Рэв’ю-бомбінг
Рэв’ю-бомбінг, або бамбаванне водклікамі (англ.: Review bombing) — гэта разнавід брыгадавання, сеціўная з’ява, калі група людзей пакідае анлайн шмат негатыўных водклікаў у адрас нейкага прадукту, тыпова ў адрас дадатка, стужкі, відэагульні, або супроць прадукту ці паслугі з афлайнавага жыцця, але водклікі ў гэтым разе ўсё адно пакідаюцца анлайн.[1] Рэв’ю-бомбінг можа быць сумленным і паходзіць з сапраўднага абурэння ўжывальнікаў прадукту, рэв’ю-бомбінг таксама можа быць несумленным, аднак выкананым усё адно жывымі людзьмі, якія з-за нейкіх мэт (жарт, доксінг, палітычны або сацыяльны актывізм сярод іншых) папярэдне каардынуюцца на нейкай пляцоўцы, але часам рэв’ю-бомбінг можа быць спецыяльна заказанай кампаніяй тыпу FUD у адрас канкурэнтаў, выкананай ці пры дапамозе лаяльных жывых людзей, ці пры дапамозе ботаў.[2] Падобнымі да рэв’ю-бомбінгу сеціўнымі з’явамі з’яўляюцца культура адмены, брыгадаванне галасамі.
У асноўным, рэв’ю-бомбінгу падвяргаюцца анлайн-пляцоўкі распаўсюджвання і ацэньвання медыякантэнту, такія як Steam, Metacritic, IMDb, Rotten Tomatoes, Appstore, Google Playmarket. Найбольш распаўсюджанымі прычынамі рэв’ю-бомбінгу з’яўляюцца непапулярныя фарсаваныя змены ва ўжо ўладкаваных франшызах і прадуктах, а таксама паводзіны стваральнікаў кантэнту па-за межамі стварэння кантэнту. Некаторыя з вышэазначаных пляцовак спрабуюць выкарыстоўваць машыннае навучанне, каб змагацца з рэв’ю-бомбінгам.[1]
Зноскі
- ↑ а б Grayson, Nathan. Steam 'Review Bombing' Is A Problem(англ.) , Steamed (19 красавіка 2015). Праверана 29 студзеня 2021. Архівавана 10 жніўня 2017.
- ↑ Hall, Charlie. Valve intervened in 44 'review bomb' incidents on Steam last year . Polygon (6 лютага 2020). Праверана February 19, 2020.