Рэгіянальныя выбары ў Тыграі (2020)
9 верасня 2020 года ў эфіопскім рэгіёне Тыграй прайшлі парламенцкія выбары, па выніках якіх перамогу атрымаў Народны фронт вызвалення Тыграя з 98,2% галасоў і 100% з 152 месцаў[1]. Цэнтральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі выбары былі прызнаны незаконнымі, паколькі яны адклалі іх з-за пандэміі COVID-19[2]. Спрэчка вакол гэтага стала падставай да пачатку ўзброенага канфлікту паміж Тыграем і федэральнымі ўладамі.
Правядзенне
правіцьПаводле паведамлення France 24, асноўным электаратам сталі ветэраны грамадзянскай вайны і студэнты ўніверсітэтаў. 600 кандыдатаў ад пяці партый змагаліся за 152 месцы ў заканадаўчым сходзе. Размеркаванне астатніх 38 месцаў было вызначана ўдзельнікамі пазней. Кампанія ўключала тэледэбаты паміж лідарамі розных партый. Апазіцыйныя партыі заявілі, што, хоць у іх быў добры доступ да рэгіянальных СМІ, яны таксама сутыкаліся з некаторымі пагрозамі і запалохваннямі[3][4]. У той жа час «Арэна Тыграя» байкатавала выбары на падставе «палітычных правакацый з боку НФВТ», пандэміі COVID-19 і таго, што яна лічыла правядзенне выбараў незаконнымі. Дэмакратычная партыя Тыграя таксама адмовілася ад якога-небудзь удзелу[5].
Вынікі
правіцьПартыя[6] | Галасоў | % | Месцаў | +/– | |
---|---|---|---|---|---|
Народны фронт вызвалення Тыграя | 2,590,620 | 98.20 | 152[1] з 190[7] | 0 | |
Нацыянальны кангрэс Вялікага Тыграя | 20,839 | 0.80 | 38[1] з 0[7] | +38 | |
Партыя незалежнасці Тыграя | 18,479 | 0.71 | |||
Салсай Ваян Тыграй | 3,136 | 0.28 | |||
Дэмакратычная партыя Асімба | 774 | 0.01 | |||
Несапраўдныя/пустыя бланкі | – | – | |||
Усяго | 2,633,848 | 100 | 190 | +38 | |
Зарэгістраваныя выбаршчыкі/яўка | 97.0 | – | – | ||
Крыніца: BBC News[1] |
У верасні 2020 года Тыграйскі рэгіянальны савет вылучыў 16 месцаў чатыром апазіцыйным партыям[7].
Партыя | Месцаў | +/– | |||
---|---|---|---|---|---|
Нацыянальны кангрэс Вялікага Тыграя | 8 | +8 | |||
Партыя незалежнасці Тыграя | 5 | +5 | |||
Салсай Воян Тыграй | 2 | +2 | |||
Дэмакратычная партыя Асімба | 1 | +1 | |||
Усяго | 16 | +16 | |||
Крыніца: Addis Fortune[7] |
Зноскі
правіць- ↑ а б в г "የትግረይ ምርጫ፡ በትግራይ ክልላዊ ምርጫ ህወሓት ማሸነፉ ተገለፀ". BBC News(амх.). 2020. Архівавана з арыгінала 2020-11-22. Праверана 2020-11-23.
- ↑ Ethiopia's Tigray region defies PM Abiy with 'illegal' election . France 24 (9 верасня 2020).
- ↑ Ethiopia's Tigray region defies PM Abiy with 'illegal' election (англ.). France 24 (9 верасня 2020). Праверана 27 верасня 2020.
- ↑ "Why there are fears that Ethiopia could break up". BBC News [брытанская англійская]. 2020-09-04. Праверана 2020-09-27.
- ↑ "News: Tigray state council approves appointment of regional electoral commission officials". Addis Standard. 2020-07-16. Архівавана з арыгінала 2020-12-16. Праверана 2020-12-16.
- ↑ Ethiopia's Tigray region holds vote, defying Abiy's federal gov't (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 27 верасня 2020.
- ↑ а б в г "Debretsion faces rough road ahead as Tigray State President". Addis Fortune. 2020-09-24. Архівавана з арыгінала 2020-12-16. Праверана 2020-12-16.
Спасылкі
правіць- "Arena shies away from Tigray Regional election". Addis Fortune. 2020-08-01. Архівавана з арыгінала 2020-12-16. Праверана 2020-12-16.