Рэд Бул Арэна (Лейпцыг)

«Рэд Бул Арэна» (ням.: Red Bull Arena) — стадыён у горадзе Лейпцыгу, хатняя арэна футбольнага клуба «РБ Лейпцыг», таксама на ім праводзіць матчы зборная Германіі па футболе.

Рэд Бул Арэна
Арыгінальная назва ням.: Red Bull Arena
Уладальнік Michael Kölmel[d]
Хатняя каманда РБ Лейпцыг
Умяшчальнасць 42 000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Стадыён быў пабудаваны ў 1956 годзе з умяшчальнасцю 100 000 гледачоў. Да перабудовы ў 1998 годзе быў самым вялікім стадыёнам Германіі і называўся «Цэнтральны стадыён». У ліпені 2010 года аўстрыйская кампанія Red Bull GmbH узяла стадыён у арэнду і пераназвала яго ў «Рэд Бул Арэну» тэрмінам як мінімум на 10 гадоў.

З-за правілаў спонсарства УЕФА стадыён носіць назву «РБ Арэна» падчас еўракубкавых матчаў.

У чэрвені 2006 года на стадыёне прайшлі 5 матчаў чэмпіянату свету па футболе 2006 года.