Рэзістар
Рэзістар — пасіўны элемент электрычнага ланцугу, у ідэальным выпадку характарызуецца толькі супраціўленнем электрычнаму току, гэта значыць, для ідэальнага рэзістара выконваецца закон Ома для аднароднага ўчастку ланцугу:
.
Рэальныя рэзістары таксама маюць паразітную ёмістасць, паразітную індуктыўнасць і нелінейную вольт-амперную характарыстыку.
Электрычныя функцыянальнасць рэзістара вызначаецца яго супорам, гэта значыць камерцыйныя рэзістары вырабляюцца ў дыяпазоне большым чым на дзевяць парадкаў. Тэмпературны каэфіцыент электрычнага супраціўлення таксама можа прадстаўляць цікавасць. Практычныя рэзістары таксама маюць паказчык максімальнай магутнасці, якая павінна перавышаць чаканую рассейваную магутнасць рэзістара. Рэзістары з больш высокімі паказчыкам магутнасці фізічна буйнейшыя, а таксама для іх працы могуць спатрэбіцца радыятары. У высакавольтавых ланцугах часам увага павінна быць нададзена максімальнаму намінальнаму рабочаму напружанню рэзістараў.
Практычныя рэзістары маюць індуктыўнасць і невялікую ёмістасць, гэтыя характарыстыкі могуць мець важнае значэнне для высокачастотных прыбораў. У малашумлівых узмацняльніках і перадузмацняльніках, шумавыя характарыстыкі рэзістараў могуць выклікаць праблемы. Непажаданая індуктыўнасць, лішні шум і тэмпературны каэфіцыент у асноўным залежаць ад тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці рэзістараў.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэзістар
- Чатырохэлементныя рэзістары Архівавана 27 сакавіка 2010.
- Рэзістар(недаступная спасылка)
- Каляровая маркіроўка рэзістараў Архівавана 27 чэрвеня 2011.
- Рэзістары і іх выкарыстанне Архівавана 27 жніўня 2016.
- Тыпы рэзістараў Архівавана 11 лютага 2006.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |