Рэйд на Пулу
Рэйд на Пулу — марскі рэйд праведзены 1 лістапада 1918 года двума афіцэрамі Каралеўскіх ВМС Італіі.
Рэйд на Пулу | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 1 лістапада 1918 | ||
Месца | Пула, цяпер Харватыя | ||
Вынік | Затапленне крэйсера „Jugoslavija” (раней „Viribus Unitis”) | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мэтай рэйду было знішчэнне караблёў аўстра-венгерскага флота, які стаяў у заліве ў Пуле. Аўстрыйцы перадалі ўвесь флот новастворанай Дзяржаве славенцаў, харватаў і сербаў за некалькі гадзін да рэйду. Новым камандуючым флотам стаў афіцэр ВМС Аўстра-Венгрыі Янка Вукавіч. Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў абвясціла нейтралітэт і праінфармавала пра гэта краіны Антанты адразу пасля пераходу войска 31 кастрычніка. Аднак італьянскія баявыя плыўцы Рафаэле Расеці і Рафаэле Паалучы не ведалі пра гэта і прымацавалі да корпуса флагмана «Viribus Unitis» (пераназванага «Jugoslavija») міны, якія ўзарваліся раніцай. Гэта прывяло да патаплення карабля і гібелі 400 членаў экіпажа разам з камандуючым флотам Вукавічам[2].
Зноскі
- ↑ Schicksal der absurden Art, m.b.H., STANDARD Verlagsgesellschaft
- ↑ Slučaj bojnog broda 'Viribus Unitis' Архівавана 25 верасня 2015., Stepan Bernadić Kula