Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў

Дзяржа́ва славе́нцаў, харва́таў і се́рбаў (сербахарв.: Država Slovenaca, Hrvata i Srba/Држава Словенаца, Хрвата и Срба, вымаўл. [dr̩ʒaʋa sloʋenatsa xr̩ʋata i sr̩ba]; славенск.: Država Slovencev, Hrvatov in Srbov, вымаўл. [dərˈʒaʋa sloˈʋentseu̯ xərˈʋatou̯ in ˈsərbou̯]) — кароткатэрміновае дзяржаўнае ўтварэнне, створанае пад канец Першай сусветнай вайны на паўднёвых тэрыторыях Аўстра-Венгрыі[1] з земляў, на якіх пражывалі славенцы, харваты і сербы. Не было прызнана міжнароднаю супольнасцю[2]. Праз месяц па абвяшчэнні дзяржава далучылася да Каралеўства Сербія, шляхам чаго было ўтворана Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў.

Гістарычная дзяржава
Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў
харв.: Država Slovenaca, Hrvata i Srba,
сербск.: Држава Словенаца, Хрвата и Срба,
славенск.: Država Slovencev, Hrvatov in Srbov
Герб Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў Сцяг Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў
Герб Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў Сцяг Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў
State of Slovenes, Croats and Serbs blank map.svg
< Ensign of Austro-Hungarian civil fleet (1869-1918).svg
Flag of Yugoslavia (1918–1941).svg >
Flag of Italy (1861–1946).svg >

Сталіца Заграб
Мова(ы) славенская, сербскахарвацкая
Афіцыйная мова славенская мова і Сербскахарвацкая мова
Рэлігія каталіцтва, праваслаўе, сунізм
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Дынастыя Карагеоргіевічы
Прэзідэнт
 •  Антон Корашац
Гісторыя
 • 29 кастрычніка 1918 Незалежнасць ад
Аўстра-Венгрыі
 • 1 снежня 1918 Далучэнне да Каралеўства Сербія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гісторыя Харватыі
Coat of arms of Croatia.svg

Дагістарычная Харватыя
Белая Харватыя


Правінцыя Панонія
(Рымская імперыя)
Правінцыя Далмацыя
(Рымская імперыя)


Прыморская Харватыя
Панонская Харватыя
Чырвоная Харватыя


Істрыйская марка
Каралеўства Харватыя
Харватыя ўва уніі з Венгрыяй
Поліцкая рэспубліка
Харвацкая ваенная мяжа
Дуброўніцкая рэспубліка


Ілірыйскія правінцыі
(Першая французская імперыя)
Каралеўства Ілірыя
(Аўстрыйская імперыя)
Аўстрыйскае прымор’е
(Цыслейтанія)


Каралеўства Далмацыя
(Аўстрыйская імперыяЦыслейтанія)


Каралеўства Харватыя // Каралеўства Славонія
(Аўстрыйская імперыя)
Харвацка-венгерская дамова
Каралеўства Харватыя і Славонія
(Каралеўства Венгрыя)


Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў
Харвацкая банавіна
(Каралеўства Югаславія)
Незалежная дзяржава Харватыя
Федэральная Дзяржава Харватыя
(Федэратыўная Дэмакратычная Югаславія)
Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя
(СФР Югаславія)
Харвацкая вясна
✯ Вайна за незалежнасць
Рэспубліка Харватыя

Сербы, згаданыя ў назве новаабвешчанай дзяржавы, жылі не толькі ўласна ў Каралеўстве Сербія, жывучы таксама побач з харватамі і славенцамі ў некаторых рэгіёнаў Аўстра-Венгрыі, а менавіта ў Босніі і Герцагавіне, Харватыі-Славоніі (поўнач і паўночны захад сучаснае Харватыі), а таксама ў Далмацыі (уключна з чарнагорскім Прымор'ем). Ва ўлік дзяржавы не трапілі такія землі як Чарнагорыя або Ваяводзіна (разам з Банатам, Бочкаі і Бараньяй)[3][4].

СтварэннеПравіць

У 1918 годзе, у канцы існавання Аўстра-Венгрыі, імперыя зазнавала ўнутраныя крызісы, выкліканыя ў тым ліку і хваляваннямі серад шматлікага славянскага насельніцтва краіны[5]. Этнічныя тэрыторыі той часткі паўднёвых славян, якія ўваходзілі ў склад Аўстра-Венгрыі, былі падзеленыя між наступнымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі ўтварэннямі:

Мэры па ўмацаванні праюгаслаўскіх сіл у Харватыі-Славоніі былі ініцыяваныя г.зв. югаслаўскім парламенцкім клубам — груп паўднёваславянскіх дэпутатаў у парламенце Цыслейтаніі. 23 сакавіка 1918 года ў Заграбе адбылася сустрэча розных палітычных партый, у першую чаргу Славенскай народнай партыі і Партыі правоў на чале з Міле Старчавічам[6][7], пры гэтым былі выключаныя Харвацка-сербская кааліцыя і апазіцыйная ёй Харвацкая сялянская партыя. Па сустрэчы была складзеная агульная рэзалюцыя, у якой абвяшчаліся адзінства славенцаў, харватаў і сербаў; патрабаванне права на самавызначэнне і кіраванне тэрыторыяй, якія займаюць гэтыя народы[5]. Тры народы апісваліся як адзіная нацыя з роўнапраўнымі яе часткамі.

У ліпені-жніўні 1918 года ў Спліце, Сушаку і Любляне былі створаныя г.зв. Народныя арганізацыі славенцаў, харватаў і сербаў, мэтай якіх было прасоўванне згаданае палітыкі. У канцы жніўня харвацка-славонскі бок зноў сустрэўся ў Заграбе для абмеркавання далейшых дзеянняў і спосабаў атрымання падтрымкі Харвацка-сербскай кааліцыі[5].

14 верасня таго ж года міністр замежных спраў Аўстра-Венгрыі Іштван Бурыян выступіў з заявай пра ўрэгуляванне Першай сусветнай вайны мірным шляхам і стаў відавочным хуткі канец. Да пачатку кастрычніка славенска-харвацка-сербскі рух планаваў стварэнне Нацыянальнага сходу. Святазар Прыбічавіч, лідар харвацка-сербскай кааліцыі, пайшоў на канфрантацыю з Срджанам Будышаўлевічам, якога Прыбічавіч падазраваў у наяўнасці планаў па падрыве кааліцыі. Тым не менш, абодва палітыкі здолелі прыйсці да кампрамісу, у выніку якога была дасягнута дамоўленасць далучэнне да любой Нацыянальнай Рады да фарміравання Нацыянальнага сходу. У той жа час арганізатары руху атрымлівалі дапамогу ад харвацкай Народнай партыі і сербскай Народнай радыкальнай партыі. 56 кастрычніка быў скліканы папярэдні сход і пачалося фарміраванне выканаўчых камітэтаў. Месцы былі размеркаваныя серад членаў усіх партый, але адзначаўся асаблівы характар гэтага размеркавання[5][7].

Пазней у кастрычніку таксама былі праведзеныя шматлікія сустрэчы, падчас якіх маніфест імператара Аўстра-Венгрыі Карла І пра федэралізацыю Цыслейтаніі быў адхілены. 28 кастрычніка міністр замежных спраў Аўстра-Венгрыі Андрашы Дзьюла накіраваў ураду ЗША мірную ноту, тады як бан Харватыі, Антун Міхалавіч паведаміў пра гэта імператара краіны і быў звольнены з інструкцыяй рабіце як заўгодна[5]. Ваеннае міністэрства таксама дазволіла мясцовым ваенным фарміраванням падысці да народных радаў з мэтай дапамогі ў падтрымцы законнасці і парадку. Гэтыя акалічнасці былі ўспрыняты сербска-харвацка-славенскімі дзеячамі як фактар распаду Аўстра-Венгрыі, з-за чаго ўтварэнне агульнай дзяржавы стала лічыцца дасягальнай мэтай[5].

Нацыянальная РадаПравіць

Нацыянальная Рада, таксама вядомая як Народная Рада была створана 58 кастрычніка ў Заграбе ў якасці пашырэння рашэнняў, прынятых раней славенска-харвацка-сербскімі дзеячамі ў сакавіку 1918 года. Рада абвясціла сябе палітычным прадстаўнічым органам славенцаў, харватаў і сербаў, якія жылі на той момант у Харватыі-Славоніі, Фіумэ, Далмацыі, Босніі і Герцагавіне, Істрыі, Трыесце, Крайне, Гарыцыі, Штырыі, Карынтыі, Бачцы, Банаце, Бараньі, Меджымур'і і іншых частках паўднёвага ўсходу Венгрыі. Быў створаны ўласны Цэнтральны камітэт і Прэзідыум. Сістэма складу Рады зыходзіла з прапорцыі, згодна з якой адзін яе член прадстаўляў 100 тыс. чал. Акрамя гэтага, у склад Рады ўваходзілі 5 прадстаўнікоў ад харвацкага Сабара (парламента), сойма Босніі і Герцагавіны і Рэйхсрата (парламенту ўсёй Цыслейтаніі) увогуле ў 95 чалавек. 32 членаў з правам голасу мусілі сфарміраваць кворум, для любога рашэння патрабавалася ⅔ ад галасоў.

19 кастрычніка Нацыянальная Рада апублікавала свой адказ на федэралізацыйныя прапановы Карла І, аб'явіўшы сябе вярхоўным прадстаўнічым органам усіх паўднёвых славян манархіі і патрабуючы ад свайго боку як прадстаўнікоў паўднёвых славян краіны вылучэння паўднёвых славян Аўстра-Венгрыі ў адзіную дзяржаву незалежна ад адміністрацыйна-тэрытарыяльных або дзяржаўных межаў.

29 кастрычніка 1918 года дзяржава была афіцыйна абвешчана, першым яе прэзідэнтам стаў Антан Корашац, славенец паходжаннем. Тым не менш, сербы Ваяводзіны, у тым ліку Бочкаі, Баната і Бараньі, аспрэчылі вынікі дзейнасці палітычных славенска-харвацка-сербскіх дзеячаў і стварылі сваю ўласную адміністрацыю пад вярхоўнай уладай Нацыянальнай Рады Сербіі; 25 лістапада Ваяводзіна ўвайшла ў склад Сербіі. Днём раней рэгіён Срэм (памежжа Сербіі і Харватыі), які хоць і стаў часткай Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў, палічыў патрэбным выйсці са складу новаўтворанай дзяржавы і ўвайсці ў склад Сербіі[3][4].

Канфлікт з ІталіяйПравіць

У мэтах недапушчэння перадачы аўстра-венгерскага флоту, арсеналу і прыбярэжных умацаванняў краінам Антанты Карл І прыняў рашэнне аб перадачы гэтых рэсурсаў Нацыянальнай радзе, з-за чаго неўзабаве Рада накіравала краінам Антанты паведамленне пра гэту перадачу. Тым не менш, праз хуткі час флот быў атакаваны каралеўскімі ваенна-марскімі сіламі Італіі.

Аўстра-Венгрыя здолела дасягнуць перамір'я з Італіяй, якое было падпісана 3 лістапада 1918 года ў Віла-Джусці. Гэта пагадненне прадугледжвала ў тым ліку і заняцце Італіяй вызначаных тэрыторый Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў. У выніку перамір'я Італія заняла Істрыю і большую частку Далмацыі, застаючыся ў рэгіёне да 1921 года да ўступлення ў сілу Рапальскага дагавора.

Зносіны з СербіяйПравіць

Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў не атрымала дыпламатычнага прызнання ад самога свайго ўтварэння. У ноце ад 31 кастрычніка Нацыянальная Рада праінфармавала ўрады Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і ЗША пра сваю дэ-факта незалежнасць і пра намер утварыць новую дзяржаву з Сербіяй і Чарнагорыяй.

Падобная нота была адпраўлена ў прадстаўніцтвы Каралеўства Сербія і югаслаўскага камітэта ў Лондане. 8 лістапада на ноту адказаў сербскі прэм’ер-міністр Нікала Пашыч, прызнаўшы Нацыянальную Раду Заграба законным урадам славенцаў, харватаў і сербаў Аўстра-Венгрыі і заклікаў урады Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі і Італіі паступіць на гэты ўзор.

2324 лістапада Нацыянальная Рада заявіла пра намер аб’яднання ўсёй паўднёваславянскай тэрыторыі былой Аўстра-Венгрыі з Каралеўствам Сербіі і Чарнагорыі ў адзіную дзяржаву славенцаў, харватаў і сербаў. 28 членаў Рады былі абавязаныя далучыцца да вырашэння гэтага пытання з урадам Сербіі і прадстаўнікамі яе палітычных партый. Тым не менш, у значнай ступені гэтыя інструкцыі былі праігнараваныя, бо 28 членаў пачалі весці перамовы з непасрэдна сербскім рэгентам — Аляксандрам I Карагеоргіевічам[6].

Супраць аб’яднання выступіла Сялянская партыя Сцепана Радыча, аргументуючы гэта тым, што парламент Харватыі ніколі не даваў відавочнае згоды на гэты крок[8].

1 снежня гэтага ж года рэгент Аляксандр аб’явіў пра аб’яднанне «Сербіі з землямі незалежнай дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў у адзінае Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў». Нацыянальная Рада па заканчэнні сваёй дзейнасці ў выніку аб’яднання ніколі фармальна не ратыфікавала дэкларацыю. Парламент Сербіі зацвердзіў дакумент толькі 29 снежня[6]. Апошняй функцыяй Нацыянальнай Рады стала складанне спісу прадстаўнікоў для г.зв. Часовага нацыянальнага прадстаўніцтва ў пачатку 1919 года[5].

Зноскі

  1. Писарев Ю. А. № 1 // Создание Югославского государства в 1918 г.: уроки истории. — Новая и новейшая история, 1992.
  2. Mitrović, Andrej. Serbia's Great War, 1914–1918. — London: Hurst & Company, 2007.
  3. а б Vladimir Ćorović. knjiga šesta // Ilustrovana istorija Srba. — Belgrade, 2006.
  4. а б Drago Njegovan. Prisajedinjenje Vojvodine Srbiji. — Novi Sad, 2004.
  5. а б в г д е ё Matijević, Zlatko. 14 // Narodno vijeće Slovenaca, Hrvata i Srba u Zagrebu: Osnutak, djelovanje i nestanak (1918/1919). — Fontes. — Hrvatski državni arhiv.
  6. а б в Boban, Ljubo. 26 // Kada je i kako nastala Država Slovenaca, Hrvata i Srba. — Radovi - Journal - Institute of Croatian History, 1993. — Т. 1. — С. 187-198.
  7. а б Štambuk-Škalić, Marina; Matijević, Zlatko. Narodno vijeće Slovenaca, Hrvata i Srba u Zagrebu 1918-1919. Izabrani dokumenti. — Fontes. — Hrvatski državni arhiv.
  8. Архіўная копія (харв.)(недаступная спасылка). Hrvatska seljačka stranka.. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2013. Праверана 24 студзеня 2014.