Землі кароны Святога Іштвана
Землямі кароны Святога Іштвана працяглы час называліся дзяржавы, аб'яднаныя з Венгерскім каралеўствам асабістай уніяй.
Варыянты назвы
правіць- Венгерская: Szent István Koronájának Országai — Землі кароны Святога Іштвана, Szent Korona Országai — Землі Свяшчэннай кароны, Magyar Korona Országai — Землі Венгерскай кароны, Magyar Szent Korona Országai — Землі Свяшчэннай Венгерскай кароны;
- Сербахарвацкая: Zemlje krune Svetog Stjepana/Земље круне Светог Стефана — Землі кароны Святога Стэфана;
- Нямецкая: Länder der heiligen ungarischen Stephanskrone — Землі Свяшчэннай Венгерскай кароны (Святога) Стэфана;
- Славацкая: Krajiny Svätoštefanskej koruny — Землі кароны Святога Стэфана, Krajiny uhorskej koruny — Землі Венгерскай кароны
Склад земляў
правіцьТэрмін шырока выкарыстоўваўся ў XVIII і XIX стст., каб пазначыць Транслейтанскую частку Габсбургскай манархіі (з 1867 года — Аўстра-Венгрыя), і пад ім разумелася тры краіны:
- Венгерскае каралеўства
- Вялікае Герцагства Трансільванія (да 1867 года)
- Каралеўства Харватыя (Харватыя і Славонія)
У той час як Сейм Венгрыі выступаў супраць вылучэння Трансільваніі, якая з'яўлялася неад'емнай часткай сярэдневяковай Венгрыі, таксама не ўдалося аднавіць гістарычныя сувязі з Далмацыяй, Босніяй і Галіцыяй і Ладамерыяй, якія паводле венгерскай традыцыі лічыліся часткай земляў кароны Святога Іштвана. Пасля ўсталявання уніі з Трансільваніяй у 1848 і 1867 гадах, землямі кароны Святога Іштвана пазначалі толькі Венгрыю і Харватыю і Славонію.
29 кастрычніка 1918 года харвацкі парламент абвясціў пра скасаванне уніі з Венгрыяй, а таксама ўваходжанне ў склад Дзяржавы Славенцаў, Харватаў і Сербаў, якая ў снежні 1918 года ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў. З тых часоў тэрмін страціў сваё значэнне і яго ўжыванне спынілася.