Рэйк’явікская ратуша
Рэйк’явікская ратуша (ісл.: Ráðhús Reykjavíkur) — ратуша, знаходзіцца на возеры Т’ёрнін у цэнтры ісладскай сталіцы Рэйк’явіку на мяжы старога горада.
Славутасць | |
Рэйк’явікская ратуша | |
---|---|
64°08′45″ пн. ш. 21°56′32″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1992 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праект ратушы распрацавала архітэктарскае бюро «Studio Granda». Пабудавана з бетона ў 1987—1992. Складаецца з двух будынкаў. Усходні ўваход знаходзіцца з боку моста над возерам Т’ёрнін.
Побач з кабінетамі гарадскога кіравання знаходзіцца 3D-мадэль Ісландыі. Памяшканні выкарыстоўваюцца таксама для выстаў.