Рэна Лалгі

брытанскі дзяржаўны дзеяч

Рэна Лалгі (англ.: Rena Lalgie) — брытанскі дзяржаўны дзеяч. Губернатар Бермудскіх астравоў з 14 снежня 2020 года. Першая жанчына і першы чалавек афрыканскага паходжання, які быў прызначаны губернатарам Бермудскіх астравоў[1][2].

Рэна Лалгі
англ.: Rena Lalgie
Сцяг146-ы Губернатар Бермудскіх астравоў
з 14 снежня 2020
Манарх Лізавета II
Кіраўнік урада Эдвард Дэвід Бёрт
Папярэднік Джон Рэнкін
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы

Біяграфія правіць

Да пасады губернатара Рэна Лалгі працавала на розных пасадах у Міністэрстве ўнутраных спраў Вялікабрытаніі (Хоум-офіс), Кабінеце міністраў і Дэпартаменце бізнэса, інавацый і рамёстваў. Яна была аперацыйным дырэктарам ва ўрадавай арганізацыі «Гандаль і інвестыцыі Вялікабрытаніі[en]». Пазней яна стала кіраўніком Упраўлення па выкананні фінансавых санкцый (OFSI), створанага ў рамках Казначэйства ў 2016 годзе для ўвядзення і выканання фінансавых санкцый[3].

Зноскі

  1. History made! Queen appoints black woman as Governor of Bermuda(недаступная спасылка). Loop News (12 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 25 студзеня 2022.
  2. Meet Rena Lalgie, the first female Black Governor of Bermuda after 400 years. Motivation Africa (24 ліпеня 2020).
  3. Mara Lemos Stein. U.K. Sanctions Agency Prefers Compliance Over Enforcement. Wall Street Journal (17 студзеня 2017).